Якраз пра гэта кніжка філасофскіх дзіцячых вершаў шведскага пісьменнікаУльфа Старка і ілюстратара Лінды Бундэстам. Унікальную магчымасць пазнаёміцца з перакладам гэтых твораў на беларускую мову атрымалі вучні 7 класа ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава”.
Яны наведалі Барысаўскую цэнтральную раённую бібліятэку імя І.Х. Каладзеева, дзе адбылася сустрэча з перакладчыцай Алесяй Башарымавай. Дзеці змаглі пагартаць шведскае выданне кнігі, паглядзець анімаваныя ролікі, агучаныя самім Ульфам Старкам, і паслухаць, як гучаць гэтыя вершы на беларускай мове.
Наталля АЛЕЙНІК