Як прайшла “Ноч” у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі?
Спачатку правялі тэатралізаваную экскурсію па “старой Смаргоні”. Можна было нават сфатаграфавацца з мядзведзем – выхаванцам смаргонскайй акадэміі.



Наведвальнікі музея паўдзельнічалі ў гульнях, у майстар-класе па традыцыйнай выцінанцы, які правяла Марына Пахомава са школы мастацтваў.

Скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Церабун расказаў і паказаў, як “нараджаюцца” работы з гліны.

Дадатковую порцыю пазітыўных эмоцый падарыў узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок”.

Напрыканцы імпрэзы галоўны захавальнік фондаў Павел Картавік пазнаёміў з археалагічнымі знаходкамі ”Інстытута гісторыі НАН Беларусі”. Сярод знаходак – фрагмент керамікі ХІ-ХІІ стагоддзяў, будаўнічы кастыль, цвікі, кельма ХІV, фрагменты старажытных жаночых упрыгожванняў і іншыя рэчы.


Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.