23 мая
Нясвіжскі раённы цэнтр культуры
19.00
Спектакль Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры. Камедыя “Ён — мужык, а яна — паненка” па п’есе Ж.Б. Мальера “Жорж Дандэн, або падмануты муж”. Рэжысёр — Яўген Валабоеў
Заказ білетаў па тэл.: 5-10-24, 8-029-279-45-72.
24 мая
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы
15.00
Творчая сустрэча і прэс-канферэнцыя “Год юбілею Станіслава Манюшкі” з удзелам народнага артыста Беларусі, прафесара М.Я.Фінберга, сродкаў масавай інфармацыі Мінскай вобласці і Нясвіжскага раёна
Канцэрт струннага квартэта і ансамбля кларнетыстаў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”
Уваход па запрашальных білетах
Заяўкі па тэл. 5-90-42
Нясвіжскі раённы цэнтр культуры
17.30
Адкрыццё мастацкай выставы “Краявіды Нясвіжа вачыма дзяцей” работ з фонду Міжнароднага конкурсу-пленэру юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука
18.00
Адкрыццё свята мастацтваў
“Нясвіж — крыніца натхнення Станіслава Манюшкі i яго аднадумцаў” — вялікі канцэрт акадэмічнай музыкі ў выкананні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” і яго творчых калектываў: ансамбляў флейтыстаў і кларнетыстаў, струннага квартэта, вакальнага ансамбля, дуэтаў кантрабасаў, скрыпкі і фартэпіяна
Уваход па запрашальных білетах
Заяўкі па тэл. 5-90-42
25 мая
Нясвіжскі касцёл Божага Цела
12.00
“Рэлігійныя творы айчынных майстроў” — канцэрт струннага аркестра і вакальнага ансамбля Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”
Тэатральная зала Палацавага ансамбля ў Нясвіжы
14.00
“Музыка беларускіх палацаў” — канцэрт Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” і яго творчых калектываў: ансамбляў флейтыстаў і кларнетыстаў, струннага квартэта, вакальнага ансамбля, творчага дуэта арфы і скрыпкі.
Уваход па запрашальных білетах
Заяўкі па тэл. 2-51-48
Нясвіжскі раённы цэнтр культуры
17.00
“Новае ў Нясвіжы” — канцэрт Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” і яго салістаў — лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў
Дырыжор — народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг
Уваход па запрашальных білетах
Заяўкі па тэл. 5-90-42