Танцавальны флэшмоб, экскурсія і канцэрт. Чаго чакаць сёлета ў Залессі на “Ноч музеяў”?
У праграме:
Урачыстае адкрыццё ва ўнутраным дворыку сядзібы;
Канцэрт ансамбля “Бліскавіца” (унутраны дворык сядзібы);
Лекцыя-паказ “Ажыўшыя вобразы” (гістарычныя касцюмы 16-17 стст., народныя сцэнічныя строі; выкладчыкі і студэнты БДПУ імя М. Танка);
Інтэрактыўная экскурсія “Аб чым маўчаць музейныя прадметы?” (падчас экскурсіі на тэрыторыі сядзібы будзе працаваць дзіцячая пляцоўка);
Тэатралізаваная прэзентацыя сакратара М. К. Агінскага Леанарда Ходзькі “Ад выдання мемуараў Агінскага да ўласных гістарычных твораў”;
Канцэрт “Музыка скрозь час” Лідзіі Шкор (дацэнта кафедры музычна-педагагічнай адукацыі БДПУ імя М. Танка) з удзелам Ірыны Раманоўскай, спявачкі, лаўрэата міжнародных конкурсаў, члена Саюза музычных дзеячаў, кіраўніка ўзорнай вакальнай студыі “Мікс”;
Танцавальны флэшмоб “Ад паланэза да Contermporary” (танцы 19 ст., народныя і сучасныя танцы ва ўнутраным дворыку сядзібы).