“Гулянок” выступіў на V адкрытым конкурсе беларускіх народных танцаў “Ветразь”
”Аматарская народная творчасць была і застаецца сёння важнейшым складнікам нацыянальнай культуры і яе асновай, без якой немагчыма захаванне нацыянальнай самабытнасці і фарміраванне свядомасці, развіцця сучаснага мастацтва нашай краіны, - адзначыў у прывітальным слове Тадэвуш Стружэцкі, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры”. - …Менавіта традыцыйная культура знітоўвае сёння розныя пакаленні, спрыяе захаванню і перадачы генетычнай памяці беларусаў”.
Узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок”
Узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” запрасілі ў якасці госця-выступоўцы. Для ўсіх прысутных калектыў прадставіў канцэртную праграму, якая складалася з беларускіх народных песень і танцавальных найгрышаў. Мелодыі былі пераняты ў самабытных музыкаў Смаргоншчыны. Гэтых музыкаў ужо няма ў жывых, а мелодыі, якія яны гралі некалі на вяселлях, на вясковых танцах, “Гулянок” цяпер і выконвае.
Кіраўніка ансамбля “Гулянок” Чэслава Жыха ўзнагародзілі падзячным пісьмом ад арганізатараў конкурсу за асабісты ўклад у зберажэнне і папулярызацыю нацыянальнай культуры, высокі прафесіяналізм і творчасць.
Кіраўнік ансамбля "Гулянок" Чэслаў ЖЫХ
Галіна АНТОНАВА.
Фота з архіва школы мастацтваў.