Цимбалисты и баянисты из Шумилино выступили удачно
23.04.2019
—
Новости Культуры
Фестываль імя Пятрэнкі
Добра паказалі сябе навучэнцы Шумілінскай ДШМ на абласным фестывалі маладых выканаўцаў імя Н. М. Пятрэнкі, які праходзіў у Полацку.
Цымбалы прадстаўлялі вучаніцы А. І. Скорынавай Вікторыя Шыёнак і Дар’я Мацюшкова. У Вікторыі другое месца, у Дар’і – трэцяе. Журы адзначыла цікавую праграму юных цымбалістак, а таксама іх вельмі прыгожыя ўборы.
Удала выступілі баяністы: Канстанцін Багачоў (настаўнік А. Д. Ільінец) атрымаў 1 месца, Кіра Багданава (настаўнік Г. Р. Багданава) – 2 месца, Вікторыя Мацюшчанка (Г. Р. Багданава) – дыплом за волю да перамогі і творчую індывідуальнасць, Кірыл Чаброў (настаўнік С. Б. Чарткова) – дыплом удзельніка. У намінацыі “ансамбль” баяністы Улад Шавяка, Аніта Адаменка, Анастасія Кашнікава, Канстанцін Багачоў, Вячаслаў Аляксееў, Вікторыя Мацюшчанка і Кірыл Чаброў пад кіраўніцтвам С. Б. Чартковай сталі другімі.
Настаўнікам А. І. Скорынавай, А. Д. Ільінец, канцэрт-майстрам Т. В. Гутаравай, В. У. Скорынаву былі ўручаны падзякі за высокі прафесіяналізм.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №32 ад 23. 04. 2019 г.