«Из-за небрежности могилевских чиновников проект не профинансировали». Игорь Марзалюк о реставрации
Замки Беларуси — это дело чести государства, считает Игорь Марзалюк, председатель комиссии Палаты представителей по образованию, культуре и науке. По его мнению, сегодня оно тратит достаточно средств на их реконструкцию, «колькі можа ў сённяшняй сітуацыі». Но вопрос, скорее, лежит в другой плоскости: «Нам патрэбна сапраўды рэстаўрацыя, а не імітацыя». И приводит пример Лидского замка, в котором, может, и приятно выпить пива, но с реставрацией он не имеет ничего общего. Об этом депутат заявил на круглом столе «Замки Беларуси: вопросы реконструкции и использования».
Игорь Марзалюк считает, что в области реставрации не нужно изобретать велосипед — можно перенять «нормальную европейскую практику».
— Калі мы кажам пра рэстаўрацыю, то гэта мусіць быць сапраўды яна. Не трэба прыдумляць ровар. Вось расіяне ўзялі і запазычылі нармальнае еўрапейскае заканадаўства — і ніхто не плакаў. Цяпер у іх ёсць атэстацыя рэстаўратараў і ўсіх, хто працуе на аб’екце.
В целом в сфере реставрации Игорь Марзалюк обозначил несколько проблем.
Первая — это отсутствие своей реставрационной школы.
— На гэта мы павінны выдаткаваць свае грошы ў першую чаргу. І не шкадаваць стажыровак у Італіі, бо ў свеце засталася мінімальная колькасць майстроў справы.
Решению этой проблемы, по мнению депутата Палаты представителей, мог бы поспособствовать Минкульт: создать реставрационные мастерские и помочь музеям.
— Нам неабходна нармальная рэстаўрацыя, а не імітацыя.
Еще одна проблема, которую озвучил Марзалюк, — это «проблема рук» и материалов, которые используются при реставрации.
— З чаго мы будзем класці гэтыя сцены? Глядзіш, што ўключана ў працэнтоўку, і бачыш, што, аказваецца, будаўнікі адмачвалі атынкоўку праз паперу пры дапамозе дыстыляту. Хаця я сам назіраў, як яны проста збівалі яе з-за пляча.
Иногда, по мнению Марзалюка, реставрация даже и не начинается из-за «нядбайнасці чыноўнікаў».
— У мінулым годзе з былым віцэ-прэм'ерам Антолем Мікалаевіча Калініным мы ўціснулі ў інвестыцыйную праграму радок пра Быхаўскі замак. Але ў тым ліку з-за нядбайнасці магілёўскіх чыноўнікаў нічога не было прафінансавана і не выканана, хаця там было долевае фінансаванне. Маглі зрабіць хаця б праект. Але — гэта прыватнасці. Галоўнае, што абрысы Беларусі, шэраг яе сімвалаў немагчыма ўявіць без беларускіх замкаў.
Реставрация и возведение замков с нуля допустимы только как исключение, считает Марзалюк. Причем это должно быть исключение, сделанное из корректных материалов по корректному проекту.
— Бо калі мы робім лялечны пернік кшталту Лідскага замка… Папіць піва там, канешне, хораша, але тады лепш кансервацыю зрабіць, чым такую, з дазволу сказаць, рэстаўрацыю, якая не мае да гэтага тэрміну ніякага дачынення.
Депутат говорит, что вопросы есть и к реставрации Старого замка в Гродно. Но что это за нюансы, решил не называть.
— Бывае, ёсць ідэя-фікс архітэктара, які бачыць тое, чаго няма. Чаго не было, што не верыфікаецца ні пісьмовымі крыніцамі, ні архітэктурна-археалагічнымі зандажамі. Але ён так бачыць, яму хочацца адзначыцца ў гісторыі, пакінуць, так сказаць, след.
Говоря о реставрации с нуля, Игорь Марзалюк вспомнил пример, который до него озвучил замминистра культуры Сергей Шереметьев.
— Літоўцы з нуля аднавілі Ніжні замак. Пасля з’явілася шмат аматараў постмадэрнісцкіх дыскурсаў, якія растлумачылі, што Ніжні замак памёр, трэба было проста закансерваваць яго падмурак, нічога не ўзнаўляць і прыходзіць плакаць на месцы гэтай літоўскай Троі. Але ж гэта не дзяржаўны і не нацыянальны падыход. Літоўцы прадэманстравалі, як трэба рабіць бездакорную, карэктную рэканструкцыю. Яны паказалі, што такое калектыўная тоеснасць і гістарычная ідэалогія ў лепшым сэнсе гэтага слова.