Аб’яўлены пераможцы конкурса мастацкага чытання

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Аб Радзіме вялікай і малой” — пад такой назвай нядаўна прайшоў раённы конкурс мастацкага чытання сярод школьнікаў, прысвечаны Году малой радзімы. Ён праходзіў па трох узроставых катэгорыях: 6 — 9, 10 — 13 і 14 — 17 гадоў. Юныя аматары прыгожага слова спаборнічалі ў двух намінацыях: “мастацкае чытанне”, у якой дзеці чыталі вершы розных аўтараў — ад вядомых паэтаў да сваіх землякоў-аматараў, і “аўтарскае чытанне”, дзе трэба было прадставіць свой уласны твор.

Канкурэнцыя была дастаткова высокай — журы праслухала больш за 40  чалавек, большая частка з якіх пасля адборачнага тура перайшла ў асноўны. Выступленні юных чытальнікаў ацэньваліся па такіх крытэрыях, як адпаведнасць тэме конкурса і ўзросту выканаўцы, складанасць твора, майстэрства валодання мовай, яе выразнасць і дакладнасць, паўната раскрыцця тэмы, акцёрскае майстэрства, арыгінальнасць выканання, эмацыйна-экспрэсіўная афарбоўка, уменне ўздзейнічаць на слухача, сцэнічная культура.

Аб’яўлены пераможцы конкурса мастацкага чытання

Аб’яўлены пераможцы конкурса мастацкага чытання

 

 

Прыемна адзначыць, што ўдзельнікі конкурсу вельмі сур’ёзна паставіліся да выбару твораў для чытання — глядзельную залу РЦК напоўнілі пранікнёныя вобразы з твораў як мэтраў беларускай літаратуры, такіх як Канстанцыя Буйло, Пятрусь Броўка, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін і ншыя, так і з вершаў нашых землякоў, у тым ліку і саміх школьнікаў. Многія выступленні дапаўнялі цікавыя відэарады, нямала юных чытальнікаў выкарысталі ў сваіх сцэнічных вобразах беларускія народныя касцюмы або іх элементы, а Яраслаў Кійко і Алена Сасніцкая з Гарадзейскай СШ №2 ў суправаджэнні цымбал нават стварылі арыгінальную інсцэніроўку “Балады пра нараджэнне Беларусі” Людмілы Паўлікавай. Усё гэта зрабіла конкурс яскравым і відовішчным, і кожны яго ўдзельнік, незалежна ад атрыманага выніку ўжо можа лічыць сябе сапраўдным пераможцам, таму што пераадолець страх сцэны, які ў той ці іншай ступені прысутнічае ў кожнага чалавека, і перадаць свае пачуцці гледачам — гэта ўжо вельмі многа і гэта назаўсёды застанецца ў памяці як вельмі цікавы і павучальны жыццёвы вопыт.

Аб’яўлены пераможцы конкурса мастацкага чытання

Перад журы стаяла нялёгкая задача, аднак пасля няпростага абмеркавання ў рэшце рэшт месцы размеркаваліся наступным чынам. Адзіны ўдзельнік у намінацыі “Аўтарскае чытанне” ва ўзроставай катэгорыі 6 — 9 гадоў Уладзіслаў Катовіч з СШ №2 г.п. Гарадзея атрымаў Дыплом ІІ ступені. У намінацыі “Мастацкае чытанне” ў гэтай жа катэгорыі лепшай была прызнана вучаніца СШ №1г. Нясвіжа Дзіяна Селіванава, якая прадставіла верш І. Рудэнкі “Ганаруся табой, Беларусь”. На другім месцы — вучаніца СШ №4 г. Нясвіжа Паліна Юпатава з вершам настаўніцы гэтай жа школы Чаславы Нячай “Нясвіж — мая радзіма”, на трэцім — выхаванка гуртка “ТДТ (тэатр, дзеці, творчасць)” пры РЦК Влада Клімко з празаічнай замалёўкай “Мой горад” Таццяны Лук’янчык.

Удзельнікі конкурсу ад 10 да 13 гадоў выступалі толькі ў намінацыі “Мастацкае чытанне”. Тут першае месца было прысуджана прадстаўніцы СШ №1 г. Нясвіжа Карыне Антановіч, якая прадставіла верш сваёй зямлячкі, несвіжанкі Алесі Сугак “Мой маленькій город”, другое — вучаніцы гэтай жа школы Паліне Бубен з вершам Яніны Жабко “Да апошняй бярозы”, трэцяе —Лізавеце Ярмак з СШ №3 г. Нясвіжа, якая прадставіла верш Алены Бубен “Беларусь”.

  • Аб’яўлены пераможцы конкурса мастацкага чытання

Ва ўзроставай катэгорыі ад 14 да 17 гадоў першае месца атрымала Аляксандра Мажылоўская (Ліпскі ВПК д/с-СШ). У яе выкананні прагучаў класічны твор  Канстанцыі Буйло “Люблю мой край”. Другой стала прадстаўніца Сноўскай СШ Яраслава Ліпніцкая, якая прадставіла верш сваёй зямлячкі Віталіны Віннік “Малая радзіма мая”. Трэцяе месца падзялілі Аляксандр Цыбулька з Лысіцкага ВПК д/с-СШ з вершам “Беларусі” Пімена Панчанкі і вучаніца Гарадзейскай СШ №2 Алена Сасніцкая з уласнай празаічнай замалёўкай “Мой родны край” і вершам Улада Няпальскага.

У гэтай жа ўзроставай катэгорыі ў намінацыі “Аўтарскае чытанне” лепшай была прызнана прадстаўніца Пагарэльцаўскай СШ Лізавета Мацюшава, другой стала Лізавета Гаспадарык з Затур’янскага ВПК д/с-СШ і трэцяй — вучаніца Аношкаўскага ВПК д/с-СШ Лізавета Шынкевіч.

Самым жа галоўным вынікам конкурсу можна лічыць тое, што ён яшчэ раз пацвердзіў, якая багатая на таленты наша, нясвіжская зямля, і што ў вядомых мясцовых артыстаў падрастае здольная, цікавая маладая змена, якая яшчэ праславіць сваю малую радзіму далёка за межамі Нясвіжчыны.

Спонсарскую дапамогу ў правядзенні конкурсу аказаў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота аўтара і Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Сын-семиклассник уральского мэра заработал за год 6,3 тысячи долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика