Фільм пра Нясвіж здымалі ў Егіпце, Італіі і Польшчы

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзентацыя дакументальнага фільма “Вялікае падарожжа князя Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі” кінастудыі “Беларусьфільм” (студыя “Летапіс”)  прайшла ў  12 красавіка ў Гетманскай зале Нясвіжскага замка.

Як расказаў рэжысёр карціны Юрый Цімафееў, таямніцы Нясвіжа, за якімі стаіць багацейшая гісторыя, цікавілі яго з самага дзяцінства, бо ён вырас у суседнім, Клецкім раёне, і часта бываў у нашым горадзе. Гэта цікавасць з цягам часу засяродзілася на асобе князя Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі і ў рэшце рэшт паспрыяла стварэнню гэтага фільма.

Фільм пра Нясвіж здымалі ў Егіпце, Італіі і Польшчы

Фільм пра Нясвіж здымалі ў Егіпце, Італіі і Польшчы

— Першай тэмай, якая нас (стваральнікаў фільма — прым. аўт.) зацікавіла, — адзначыў Юрый Цімафееў у гутарцы з журналістам “НН”, — быў касцёл Божага Цела і асоба мастака Гескага, які ўпрыгожыў храм сваімі роспісамі. Паступова гэта ідэя пачала трансфарміравацца, нас зацікавілі пахавальныя традыцыі Радзівілаў, і на першы план выйшаў вобраз Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі.

Збор матэрыялу для фільма пачаўся 4 гады таму, а непасрэдна здымкі праходзілі прыкладна паўтара гады, прычым не толькі ў Беларусі, а і ў Егіпце, Італіі і Польшчы, дзе зараз жыве 80% ад агульнай колькасці нашчадкаў роду Радзівілаў.

Фільм пра Нясвіж здымалі ў Егіпце, Італіі і Польшчы

Фільм пра Нясвіж здымалі ў Егіпце, Італіі і Польшчы

Стваральнікі фільма выйгралі тэндар Міністэрства культуры, і, мяркуючы па ўбачаным, ім удалося стварыць сапраўды маштабны твор. Ён не толькі праводзіць гледача па дарогах жыцця вядомай гістарычнай асобы, але і дзякуючы каментарыям вядомых навукоўцаў і кадрам, якія немагчыма ўбачыць у звычайным жыцці, раскрывае веліч радзівілаўскай спадчыны і на прыкладзе пахавальных традыцый, закладзеных заснавальнікам крыпты — князем Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сіроткам паказвае неацэннае значэнне зробленага Сіроткам для гісторыі і навукі сваёй краіны.

Пасля прэзентацыі фільма адбылося яго абмеркаванне, і гледачы адзначылі, што пасля ўбачанага славутая фраза галоўнага героя  аб тым, што “перад тварам смерці кожны не рыцар, а толькі падарожнік”, набывае асаблівае гучанне і заклікае ўсіх нас задумацца аб сэнсе жыцця і тым, што ў ім галоўнае,  а што — не.

Фільм пра Нясвіж здымалі ў Егіпце, Італіі і Польшчы

Прэзентацыя стала асабліва цікавай дзякуючы змястоўным каментарыям вядучага спецыяліства па экскурсійнай рабоце НГКМЗ «Нясвіж” Сяргея Чысцякова.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Усложняем. Узнайте город Беларуси на старой фотографии. Тест

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика