Штогадовая тэатральная падзея адбылася ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.
На працягу ўсяго дня спаборнічалі ў сцэнічным майстэрстве калектывы з 12 раёнаў Віцебскай вобласці. На свяце яны паказалі новыя пастаноўкі паводле вядомых народных казак.
Уважлівымі і ўдзячнымі гледачамі сталі школьнікі і выхаванцы дзіцячых садоў райцэнтра.
Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў бліжэйшым нумары “ГС”.