Танцавальныя калектывы Столінскай дзіцячай школы мастацтваў чарговы раз выкарысталі магчымасць паспаборнічаць з узорнымі калектывамі краіны і паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі.
У І Міжнародным конкурсе “Твой шанц”, які прайшоў у Мінску ў пачатку сакавіка, гурты “Batterfleis” (узрост 8-10 гадоў, кіраўнік Ганна Буян) і “Cherri” (узрост 11-14 гадоў, кіраўнік Аляксандр Лісавец) у намінацыі “Сучасная харэаграфія” ўзнагароджаны дыпломамі лаўрэатаў І і ІІ ступені адпаведна.
Узровень выканаўчага майстэрства ўдзельнікаў быў высокі. Журы ацэньвала не толькі артыстызм, а і складанасць харэаграфіі і элементаў акрабатыкі.
Поспех у конкурсе стаў новай прыступкай у творчым развіцці і новым вопытам.
Кіраўнікі калектыву ўдзячны бацькам выхаванцаў за падтрымку і дапамогу ў ажыццяўленні паездкі.
Аліна ВЕРАС
Танцавальныя калектывы Столінскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у І Міжнародным конкурсе “Твой шанц”
22.03.2019
—
Новости Культуры