Жыве памяць…

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўторак, 12 сакавіка, у Нясвіжы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 110-годдзю з дня нараджэння ганаровага грамадзяніна Нясвіжа, былога пробашча касцёла Божага Цела, ксяндза-прэлата Гжэгажа Каласоўскага. Удзел у іх прынялі ўсе, хто шануе памяць аб гэтым выдатным чалавеку, што выратаваў ад разбурэння гістарычны храм, у якім служыў, і клапаціўся яшчэ пра дзесяць з лішкам прыходаў, дзе шмат гадоў не было святароў. Пачэснымі гасцямі мерапрыемстваў сталі іерарх каталіцкага касцёла на Беларусі, біскуп Пінскі, Антоній і Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

Спачатку на гарадскіх могілках адбылося ўскладанне кветак да магілы Гжэгажа Каласоўскага, а таксама да магілы ганаровага грамадзяніна Нясвіжа, мітрафорнага протаіерэя, настаяцеля Свята-Георгіеўскага храма г. Нясвіжа Дзмітрыя Хмеля.

Ён шмат гадоў быў верным сябрам ксяндза Каласоўскага. У памяць святароў былі ўзнесены малітвы. Пасля у касцёле Божага Цела адбылася святая імша. Затым у кінатэатры “Салют” быў паказаны дакументальны фільм аб гісторыі Нясвіжа, у якім прагучала апошняе інтэрв’ю святара. Пасля чаго пачаўся вечар, прысвечаны яго памяці. Падрабязнасці – у наступных выпусках “НН”.

  • Жыве памяць…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Кто такой Бурый и почему его оправдали в Польше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика