Слёт передовиков прошёл в Осиповичах в начале марта
Злёт перадавікоў — гэта сустрэча людзей, якія маюць поўнае права звацца працоўнай элітай нашага краю. Канечне, ацаніць унёсак кожнага паасобку ў агульныя поспехі Асіповіцкага раёна немагчыма: усе маюць дасягненні ў розных справах. Аднак адно бясспрэчна: сукупныя намаганні былі вельмі важнымі для прадпрыемстваў і ўстаноў, усяго рэгіёна. Менавіта лепшыя з лепшых даюць сваім калектывам прыклад эфектыўна арганізаванай, ініцыятыўнай і выніковай працы. Сёння такія ўзоры, без перабольшвання, галоўны “залаты запас” роднай краіны.
Так сталася, што злёт перадавікоў раёна прайшоў на наступны дзень пасля сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі грамадскасці і СМI. Сярод кірункаў дзейнасці, без поспеху ў якіх ужо немагчымы далейшы рост дабрабыту Беларусі, Прэзідэнт лічыць найбольш актуальным развіццё эканамічнай ініцыятывы менавіта ў рэгіёнах, дзе “трэба нашым людзям пачынаць варушыцца”.
Той, хто кожны дзень працуе з поў-най аддачай, зыходзіць з таго ж разумення ў балансе ўласных і дзяржаўных інтарэсаў. Гэтае пачуццё — гонар за сябе і за сваю справу — магутная яднаючая сіла, прыналежнасць да якой абавязкова дасць стымул сённяшнім перадавікам для дасягнення новых вяршынь у будучыні, якая пачынаецца ўжо зараз.
Шчырыя словы падзякі землякам за ўжо зробленае прагучалі ад старшыні райвыканкама Паўла Налівайкі, намесніка старшыні камітэта па будаўніцтве і архітэктуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксея Новікава, другіх прамоўцаў. Далейшых поспехаў пажадалі прысутным і госці — дэлегацыі Глускага і Кіраўскага раёнаў.
Зарад добрага настрою ўсе, хто быў удастоены запрашэння ў МПЦ “Равеснік”, атрымалі ад самадзейных артыстаў. Яны ў сваёй справе — таксама майстры!
Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА і Ніны ЦАРЫК.