3 сакавіка, у нядзелю, у Смаргоні прайшлі Рэспубліканскія спаборніцтвы па танцавальным спорце. Удзельнікі гэтага відовішчнага мерапрыемства выступілі на сцэне раённага Цэнтра культуры. Сваё майстэрства яны паказывалі не толькі членам журы, але і гледачам у зале, сярод якіх былі таты і мамы юных танцораў.
Пасля заканчэння турніру журы падвяло вынікі. Хлопчыкаў і дзяўчынак узнагародзілі медалямі, дыпломамі, самым маленькім уручылі салодкія падарункі.