У ДУА “ВПК Войстамскі яслі-сад - базавая школа” дзеці з задавальненнем удзельнічаюць у стварэнні народнай цацкі – глінянай свістулькі
Ні для каго не сакрэт, што любоў і павагу да беларускай мовы, цікавасць да гісторыі роднай краіны трэба выхоўваць з дзяцінства. Каб прывіць дзіцяці любоў да роднага слова, даросламу і самому неабходна быць яскравым прыкладам.
У нашай установе адукацыі звяртаецца шмат увагі практычнай дзейнасці для развіцця дзіцячага ўяўлення, дробнай маторыкі рук, маўлення. На занятках па развіцці маўлення маленькія выхаванцы з цікавасцю знаёмяцца з працэсамі стварэння народных цацак. Дзеці з задавальненнем не толькі слухаюць і глядзяць, але і самі ўдзельнічаюць у стварэнні народнай цацкі – глінянай свістулькі.
Хочацца спадзявацца, што дарослыя, а ў першую чаргу бацькі, не будуць забываць, што выхаванне пачынаецца з маленства, з бацькоўскай сям’і, з ведаў аб сваёй маленькай радзіме, аб культуры, аб лепшых традыцыях свайго народа. Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.
М. В. ШАБАН, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “ВПК Войстамскі яслі-сад - базавая школа”.
Фота аўтара.