Малой радзімы песняры: Ісаак Іткінд

Источник материала:  
У жыцці Ісаак Іткінд быў пакорлівым і дзівосна добрым. Але ў мастацтве – неўтаймоўны чалавек. Гэта ў любой яго творчай рабоце – ад першай да апошняй.

Малой радзімы песняры: Ісаак Іткінд
14 лютага споўнілася 50 гадоў з дня смерці вядомага яўрэйскага скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Казахскай ССР, члена саюза мастакоў СССР, нашага земляка Ісаака Якаўлевіча Іткінда.

Малавядомай асобай з’яўляецца скульптар для многіх з нас. Як хацелася б дакрануцца да творчасці гэтага моцнага чалавека…

За сваё доўгае і вельмі цяжкае жыццё ён, напэўна, не раз успамінаў сваіх блізкіх, мястэчка Смаргонь, яўрэйскую школу - тое асяроддзе, у якім узрастаў.

Выдатная памяць і веданне Талмуда дапамагалі зарабляць грошы, выкладаючы ў багатых яўрэйскіх сем’ях.

«В 26 лет я потерял Бога и богатую невесту», - гаварыў аб пераломе, які адбыўся, Іткінд. Менавіта кніга аб скульптары Марку Антокальскім ўскалыхнула творчую натуру Іткінда і поўнасцю змяніла яго жыццё. Ён пачаў ляпіць і выразаў з 

Малой радзімы песняры: Ісаак Іткінд

дрэва.

Наперадзе ў Ісаака была Віленская рысавальная школа, першы настаўнік - беларускі і польскі жывапісец Ф. Рушчыц і першая персанальная выстаўка. Затым - пераезд у Маскву. У 41 год пачаў вучыцца ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбы і дойлідства ў класе скульптара З. М. Валнухіна. Іткінд быў прывабным і вельмі таварыскім чалавекам. Ён сябраваў з Я. Вахтангавым, П. Канчалоўскім, В. Кніпер-Чэхавай, В. Качалавым, Л. Пастэрнакам, С. Каненкавым, М. Шагалам (былы вучань Іткінда), М. Горкім, С. Ясеніным і У. Маякоўскім. Іткінд казаў: «Маякоўскі быў увесь паэт. І голас, і рост. І нават палка - паэт. А вось Ясенін, ён быў, як зямля, – просты, прыгожы, як вецер. А па ўзросту хлопчык, але – геній!». У 1918 г. Малой радзімы песняры: Ісаак Іткінд
персанальная выстаўка ў габрэйскім тэатры «Габіма».

У ліку найбольш вядомых скульптараў Іткінд быў прыцягнуты да ленінскага плана манументальнай прапаганды. Але не было ў гэтым свабоды творчай думкі. Лепш голад, чым прымус - у гэтым быў Іткінд. Былі прапановы з’ехаць за мяжу.У пошуках заробку і магчымасці лячэння сухотаў у 1924 годзе скульптар выязджаў у Крым. У 30-х гадах Іткінд жыў у Ленінградзе. А яшчэ ён валодаў пісьменніцкімі здольнасцямі і ў 1935 годзе друкаваўся ў часопісе “Звязда”.

На выставе, прысвечанай 100-годдзю з дня смерці А. С. Пушкіна, наладжанай у Эрмітажы, была адна з самых вядомых работ Іткінда “Паміраючы Пушкін”.

Шматлікія свае работы Ісаак Якаўлевіч дарыў і прадаваў. Знаходзіліся яны і ў калекцыі брата амерыканскага прэзідэнта Рузвельта, дзяржаўнага дзеяча Францыі Л. Блюма, але скульптура Расія, раздзіраючая ланцугі” ў Францыі была пададзена якРасія ў ланцугах”. Гэтага хапіла, каб “прызнаць” скульптара французскім шпіёнам.

У 1937 годзе Іткінд быў арыштаваны. Пасля дзевяці месяцаў допытаў, болю і страху - 10-гадовая ссылка ў Казахстан. 67-гадоваму скульптару прыйшлося пачаць жыццё спачатку, без сродкаў, без правоў.

“Прывезлі нас у аул. Быў такі мароз, можа, сорак градусаў. Нам сказалі: “Выходзьце і жывіце, дзе хочаце!”. Але, якое гэта жыццё, калі я не мог працаваць! Дрэва там няма, нават гліны - толькі пясок”. “Шмат добрых людзей сустракалася на маім шляху, сярод іх кіраўнік раёна Ашымбек Бектасаў. Яму было шкада маіх работ, што дождж і снег іх размываюць, і ён дапамог мне выехаць у Алма-Ату”– успамінаў І. Іткінд.

Яго любімым матэрыялам стаў карагач. У Казахстане з’явіліся партрэты пісьменніка Сабіта Муканава, спевака Поля Робсана, паэткі Берты фон-Зутнер, скрыпача Паганіні, серыя партрэтаў мудрых старых казахаў, лірычныя вобразы дзяўчат, дзяцей, скульптурныя кампазіцыі “Далой вайну”, “Твар фашызму”, “Асвенцым”, “Іткінд у пекле” і іншыя. За некалькі дзён да смерці майстар закончыў работу над творам “Іткінд у раі”. Яго не пакідала пачуццё гумару. Ён казаў: “Мне 98 гадоў, хутка памру. Але і ў раі я буду працаваць: там шмат натуры і райскага дрэва”.

У Казахстане І. Іткінд заставаўся да канца свайго жыцця. Тут яму было прысвоена званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР” і створаны неабходныя ўмовы для творчай працы. Іткінд па праве лічыцца заснавальнікам новай тэхнікі ў драўлянай скульптуры. Ён выкарыстоўваў дрэва не толькі як матэрыял, які мае пэўную трываласць, але бачыў і раскрываў яго “душу”.

Будучы чалавекам высокай духоўнасці Ісаак Іткінд не пабаяўся ўпусціць у сваё жыццё творчасць. Ён змог вырвацца з калектыўнай яўрэскай псіхалогіі і праз шматлікія перашкоды дасягнуў вялікіх вышынь.

Вольга САМАРКІНА, навуковы супрацоўнік.

←Как выглядят яблоки изо льда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика