Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук правёў буйнейшае даследаванне біяграфіі Рамана Скірмунта

Источник материала:  
>

Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук правёў буйнейшае даследаванне біяграфіі Рамана Скірмунта
У Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц адбылася прэзентацыя кнігі
Алеся Смалянчука «Раман Скірмунт (1868 – 1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю».

Выданне доўгачаканае ў крузе гісторыкаў краіны. У памяці людзей Р.А. Скірмунт застаўся выдатным гаспадаром і выключна добрым, справядлівым чалавекам.

Доктар гістарычных навук, прафесар Смалянчук працаваў над тэмай каля дваццаці гадоў, некалькі апошніх – канкрэтна над стварэннем кніжкі. Ён даследаваў безліковую колькасць інфармацыйных крыніц, дакументаў у беларускіх, польскіх, літоўскіх, нямецкіх і іншых архівах. У ліку іншых дапамагалі гісторыку і краязнаўцы-пінчукі.

Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук правёў буйнейшае даследаванне біяграфіі Рамана Скірмунта
Вынік адмысловай працы – 700 старонак даследавання часу і асобы Рамана Скірмунта, прадпрымальніка, беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча. Яго жыццё і праца былі абумоўлены замілаваннем да роднага краю. Любоў да вялікай Радзімы пачыналася для Скірмунта з любові да роднага Парэчча, якое са звычайнага фальварка ператварылі ў «Ліверпуль на Ясельдзе» і прамысловы цэнтр яшчэ яго дзед і бацька. Не расчараваў іх надзей і выдатны нашчадак. Аб значнасці яго імя ў гісторыі сведчыць таксама эпіграф, што аўтар выбраў да выдання: «Апошнім грамадзянам Вялікага княства Літоўскага прысвячаецца».

Вялікі ўплыў на аўтара кнігі Алеся Смалянчука аказаў метад біяграфістыкі, які ў адрозненне ад гісторыяграфіі дазваляе зразумець палітыка і грамадскага дзеяча як чалавека з пэўнымі асаблівасцямі характару і менталітэту. Ажыццявіць гэта і дакрануцца да гісторыі Палесся, часткай якой з’яўляецца жыццяпіс Скірмунта, дапамаглі аўтару шматлікія экспедыцыі па вуснай гісторыі. Мясцовыя жыхары з задавальненнем шчодра дзяліліся ўспамінамі і папаўнялі скарбонку звестак аб знакамітым земляку, які, дарэчы, размаўляў з іх продкамі на тутэўшым дыялекце і называў сябе «простым мужыком». Трагічны лёс Рамана Скірмунта яшчэ раз вяртае ўсіх нас да ўсведамлення таго, як важны ў грамадстве мір і згода.

Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук правёў буйнейшае даследаванне біяграфіі Рамана Скірмунта
Прэзентацыя кніжкі адбылася падчас пасяджэння клуба літаратараў Піншчыны «Пінчукі». Падтрымаць аўтара і высказацца ля мікрафона прыйшлі старшыня Парэцкага сельвыканкама Міхаіл Віркоўскі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій Палескага дзярж-універсітэта Аляксандр Ільін, пісьменніца і журналіст Марыя Ляшук, унучкі карчэўніка пана Скірмунта Рыгора Клімовіча Ала Зялёнка і Тамара Кулеш, жыхарка вёскі Чамярын, бібліятэкар Табульскай сельскай бібліятэкі Святлана Куцко.

Упрыгожаннем прэзентацыі стаў музычны нумар. У выкананні народнага ансамбля народнай музыкі «Добры вечар» Малоткавіцкай ДШМ і яго салісткі Ганны Рыжко прагучала песня «Парк Парэчча» (словы Міхаіла Башчука, музыка Міхаіла Цурканава).

Прэзентацыя кніжкі адбылася таксама ў Парэцкай базавай школе імя Яўгеніі Янішчыц.

Людміла РЭБКАВЕЦ.
Фота аўтара.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика