Віншуем пераможцу!
08.02.2019
—
Новости Культуры
Наша зямлячка Алена Наскова (на здымку) стала пераможцай абласнога літаратурнага конкурсу «Пачынаецца ўсё з любві», прысвечанага 70-годдзю з дня нараджэння паэткі Яўгеніі Янішчыц, і ўзнагароджана Дыпломам І ступені.
Таленавітая, шчырая, сціплая, з добрым сэрцам – такой прадстала маладая паэтка перад пісьменнікамі Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ і аматарамі літаратуры ў канферэнц-зале Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна. Пасля віншавання Алена Наскова зачытала верш-пераможцу «Сунічкі». З першых радкоў яна захапіла прысутных у палон свайго лірычнага слова, напоўненага любоўю, цеплынёю, адданасцю…
У паэткі гэта не першая ўзнагарода. У 2016 годзе яна заняла ІІІ-е месца ў творчым анлайн-конкурсе «Прысвячаю, люблю, берагу…», вершы яе друкаваліся на старонках «Івацэвіцкага весніка».
Алена Наскова жыве ў Яглевічах, працуе ў Івацэвіцкай раённай бальніцы санітаркай. Вершы піша з самага дзяцінства. Тэматыка іх разнастайная – гэта і каханне, прырода, любоў да малой і вялікай Радзімы, родных, сяброў, знаёмых…
Віншуем пераможцу і жадаем новых вяршынь на літаратурнай ніве!
Наталля Шляжка, фота аўтара.