Осиповчанка Елена Ерошевич: «Для меня гордость продемонстрировать работы на таком высоком уровне»

Источник материала:  

«Проста людзі» — пад такой назвай шыкоўна ўпісаліся работы асіпаўчанкі Алены Ерашэвіч у фармат выставы «#дом207595», што нядаўна праходзіла ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», размешчанай ў сталічным Палацы Рэспублікі. Арганізатарам яе выступіў Беларускі саюз фатографаў, членам якога з’яўляецца наша зямлячка. Дарэчы, яе праект курыраваў вядомы айчынны фатограф Вадзім Качан. Дзякуючы яму стала магчымай гэтая падзея, пра якую мастачка ніколькі не пашкадавала.


Осиповчанка Елена Ерошевич: «Для меня гордость продемонстрировать работы на таком высоком уровне»

— Для мяне гонар прадэманстраваць работы на такім высокім узроўні, — расказвае Алена (на здымку справа). — У галерэі экспанаваліся работы вядомых майстроў фатаграфіі з Гродна, Гомеля, Магілёва, Мазыра, Салігорска. Усяго было прадстаўлена 22 аўтары. Па словах куратара падзеі Марыны Бацюкавай (на здымку злева), сабраць разам работы з розных месц краіны было справай нялёгкай. Нарэшце, сталічны глядач пабачыў, чым жывуць рэгіёны, змог паспытаць жыццё такім, якім бачаць яго мясцовыя жыхары — героі фота-здымкаў.

Над праектам працавала каля двух гадоў. У аснову ляглі партрэтныя фотаздымкі сучаснікаў, якія жывуць у сельскай мясцовасці, працуюць на зямлі. Героі фотасюжэтаў розныя, кожны па-свойму цікавы і самабытны. Яны вылучаюцца дабрадушнасцю і ўнутраным спакоем, шчыра радуюцца простым рэчам.

Працуючы над праектам, адкрыла для сябе нанова вёску і яе жыхароў, узбагацілася ўнутрана, набыла карысны вопыт. А яшчэ больш шматгранна пазнаёмілася з бытам вяскоўцаў, іх укладам жыцця. Думаецца, удалося паказаць тое, што многія з нас прызвычаіліся не заўважаць: ці то хуткі жыццёвы рытм перашкаджае, ці наўмысна стараемся не бачыць, не чуць…

Сабраны матэрыял склаўся ў некалькі тэматычных серый. Былі выстаўлены не ўсе работы. Частку з іх яшчэ трэба асмысліць і, калі з’явіцца магчымасць, зноў паспрабаваць данесці да гледача, каб  атрымаў чарговую мазаіку, складзеную з абагульненага вобраза жыхара сучаснай беларускай вёскі.

Дарэчы, дапамагала ажыццявіць маю задуму эканаміст ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне» Людміла Баброва, якая добра знаёма з сельскай гаспадаркай, ведае спецыфіку работы сялян, разумее іх праблемы. Яе карысныя парады — сапраўдная крыніца мудрасці. Прыемна, што падтрымалі на адкрыцці выставы начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Раманчук, сябры, знаёмыя, родныя.


Осиповчанка Елена Ерошевич: «Для меня гордость продемонстрировать работы на таком высоком уровне»

— Экспазіцыя выставы мастакоў з розных рэгіёнаў рэспублікі і сапраўды здзівіла наведвальнікаў непасрэднасцю і незвычайнасцю, — гаворыць Людміла Баброва. — Але работы Алены Ерашэвіч выразна адрозніваліся ад іншых. Яны закранулі пачуцці кожнага гледача, бо ў прадстаўленым матэрыяле аўтар неназойліва, акуратна, з характэрным толькі ёй уменнем зазірае ў душы працаўнікоў сяла, прыадчыняе іх таямніцы, бачыць глыбіню. Мне, як працаўніку сельскагаспадарчай галіны, гэта асабліва прыемна. Калгаснікі — асобная кагорта беларусаў, на якіх трымаецца, вобразна кажучы, жыццё. І выдатна, што зямлячка закранула такую важную тэму, вырашыла паказаць, як выглядаюць твары тых, хто вырошчвае хлеб, рукі тых, хто доіць кароў, корміць цялят, даглядае коней. А яшчэ Алене ўдалося ўпэўніцца, што калгаснікі — проста людзі: жанчыны любяць выглядаць прыгожа, сочаць за модай; мужчыны цікавяцца палітыкай, умеюць жартаваць, наогул не хочуць адставаць ад сучасных тэхналогій. І адначасова яны непатрабавальныя і чалавечныя. Наперадзе ў фотамастака многа планаў, звязаных з сельскай тэмай. Упэўнена, што ўсё ў яе атрымаецца, і дзякуючы такім выставам пра сельскага працаўніка, аб значнасці яго асобы даведаецца як мага больш людзей.

Каментарый на тэму. Адзін з наведвальнікаў выставы: «Цыкл «Проста людзі» — пра жыццё і быт звычайнага сельскага чалавека з яго размераным рытмам, дзе галоўнае не слова «хачу», а слова «трэба». Трэба гэта і нам, гарадскім жыхарам, бо дзякуючы працаўнікам сельскай гаспадаркі мы і жывём…«

Ніна ВIКТОРЧЫК. Фота з архива Алена Ерашэвіч.

←Славься, наш край

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика