Удзел у форуме прыняло больш за 150 канкурсантаў. Зала раённага цэнтра культуры і народнай творчасці была перапоўнена. Фестываль сабраў мноства гледачоў, жадаючых убачыць дзіцячыя таленты раёна.
Сёлета юныя ўдзельнікі фестывалю прадэманстравалі свае здольнасці ў сямі намінацыях.
Па словах Святланы Панушкінай, намесніка начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама, гэта выдатны фестываль, які дапамагае развіваць навучэнцам свае таленты. “Хацелася адзначыць сур’ёзную і высокую падрыхтоўку ўдзельнікаў і выказаць падзяку педагогам, якія займаліся з імі і падтрымлівалі падчас выступленняў. Вынікам фестывалю стане ўдзел школьнікаў у абласным аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Здравствуй,мир», які пройдзе 31 студзеня ў Віцебску”, — адзначыла Святлана Яўгеньеўна.
Больш падрабязную інфармацыю пра фестываль чытайце ў заўтрашнім нумары “ГС”.