Перыферыя ў колеры

Источник материала:  

Перыферыя ў колеры
Так называецца экспазіцыя, якая  пачала працаваць у выставачнай зале г..Століна  (вул. Савецкая, 106) з 19 студзеня.

Аўтары работ – мясцовы жывапісец Сяргей Місюн і скульптар-кераміст Уладзімір Валаскоў з Брэста. Гэты творчы тандэм мастакоў ужо аднойчы знаёміў жыхароў і гасцей раённага цэнтра са сваімі творамі. Цяпер на іх сумеснай выстаўцы прадстаўлена каля 20 карцін мастака Сяргея Місюна ў жанрах партрэта, нацюрморта і пейзажу і керамічныя фантазіі Уладзіміра Валаскова.Перыферыя ў колеры
 Можна даведацца больш пра творчасць мастакоў, дэталёва агледзець работы, паразважаць над імі, калі наведаць выстаўку, якая будзе працаваць да канца лютага. Спяшайцеся ўбачыць!
Галіна ГАШЧУК
Фота аўтара

Перыферыя ў колеры

АБ АЎТАРАХ
Сяргей Місюн нарадзіўся ў Століне. У 2005 годзе закончыў Мінскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, у 2014 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Працуе настаўнікам выяўленчага мастацтва ў Рэчыцкай дзіцячай школе мастацтваў. Жыве ў Століне і мае тут прыватную мастацкую галерэю.
Уладзімір Валаскоў нарадзіўся ў г. Брэсце. Закончыў Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж (2007) і Гомельскі прафесійна-тэхнічны каледж мастацкіх промыслаў (2009), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (2014), дзе атрымаў спецыяльнасці “Мастацка-афарміцельскія работы і дызайн інтэр’еру”, “Дызайн” і ”Народныя рамёствы”. Працуе ў студыі дэкору “У квадраце” ў г. Брэсце.

←Автор «50 оттенков серого» написала еще один эротический роман

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика