Давыд-Гарадок запрашае на Конікі

Источник материала:  

Давыд-Гарадок запрашае на Конікі

13 студзеня ў старажытным Давыд-Гарадку адбудзецца народнае тэатралізаванае свята Конікі. Сёлета акрамя творчых калектываў з суседняга Пінскага раёна ў свяце прыме ўдзел дэлегацыя з горада-пабраціма – пасялення Марушкінскае г. Масквы.

У праграме святкавання:
– сустрэча-канцэрт «Гарады-пабрацімы Марушкінскае – Давыд-Гарадок» з удзелам заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Гедымінаса Таранды, Героя Расіі Аляксандра Дарковіча, калектыву скамарохаў г. Масквы, выступленне выхаванцаў балетнага класа г. Давыд-Гарадка ў гарадскім Доме культуры ў 14.00;
– адкрыццё класа харэаграфіі, майстар-клас ад заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі, балетмайстра Гедымінаса Таранды ў сярэдняй школе № 2 у 16.00;
– віншаванне па дамах з удзелам калектываў аматарскай творчасці раёна і Піншчыны, груп «конікаў» з 17.00;
– гульнявая праграма для дзяцей «Дзед Мароз спяшаецца да нас у госці!» на пляцоўцы каля гарадской ёлкі ў 20.00;
– урачыстае шэсце груп “конікаў” і калектываў мастацкай творчасці ад будынка гарвыканкама ў 21.00.
У 21.30 на пляцоўцы каля гарадской ёлкі свята адкрыецца тэатралізаваным пралогам «Шчодры вечар, добры вечар…». Жыхароў і гасцей горада прывітае старшыня гарвыканкама Вячаслаў Васільевіч Стаднік.
Адбудзецца ўзнагароджанне прадпрыемстваў і ўстаноў горада, падворкаў жыхароў па выніках конкурсу за лепшую навагоднюю ілюмінацыю і касцюміраваных груп «конікаў».
У 23.00 у амфітэатры гарадскога парку пачнецца канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці раёна, Піншчыны, гасцей з Расійскай Федэрацыі.
У праграме выступяць фальклорны ансамбль «Заряница» г. Вялікія Лукі, фолк-гурт «Партызан FM” г. Масквы, Іван Кірчук – беларускі музыка, кампазітар, фалькларыст, калектыў скамарохаў г. Масквы.
Працягнецца святкаванне святочнай дыскатэкай.
Будуць працаваць гандлёвыя рады, атракцыёны.

←ВСЕ НА КАТОК!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика