Святочную атмасферу на Каляды стваралі працаўнікі культуры Пiнскага раёна
У гэтыя дні праваслаўныя вернікі святкуюць Раство Хрыстова. Вечарам у першы дзень свята, 7 студзеня, у гасцінных дамах Піншчыны сустракалі каляднікоў, што віншавалі гаспадароў песняй і жадалі «за год даждаці і зноў святкаваці».
Асаблівую атмасферу ўвесь дзень стваралі працаўнікі культуры раёна. На Піншчыне праходзіла свята фальклорнага мастацтва «Калядны фэст».
Мерапрыемства стала традыцыйным і заўсёды прываблівае сваім каларытам. Сапраўды, нашы культработнікі добра ведаюць і старанна захоўваюць самабытныя з’явы культуры мясцовасці і, да таго ж, яскрава і шчыра дэманструюць яе бясцэнныя здабыткі.
22 святочныя калядныя пляцоўкі былі арганізаваны ў нашым раёне. Бярозавічы, Дабраслаўка, Валішча, Гарадзішча, Дубае, Камень, Калавуравічы, Лагішын, Новы Двор, Пінкавічы, Плешчыцы, Парэчча, Жыдча, Ставок… Ні адзін сельсавет раёна не прамінуў «Калядны фэст-2019»!
На здымках прадстаўлены моманты свята, арганізаванага супрацоўнікамі Малоткавіцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры.
Людміла РЭБКАВЕЦ.
Фота прадастаўлена раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмай.