10 из 21 руководителя БССР были расстреляны или убили себя. Кто руководил республикой?

Источник материала:  
24.12.2018 10:00 — Новости Культуры

В августе 2018 года редакция сайта «Наша Нива» объявила о выходе первого в Беларуси глянцевого исторического журнала «Наша гісторыя». С начала 2019 года «НГ» можно будет получить по подписке. С подробной инструкцией, как подписаться через интернет, можно ознакомиться здесь. А мы предлагаем вашему вниманию статью из свежего номера «Нашай гісторыі», которая посвящена руководителям БССР.


Пётр Машэраў і яго жонка Паліна Андрэеўна. Фота: narb.by

Савецкая дзяржава, нягледзячы на назву, на самай справе такой не была. Нягледзячы на папулярны лозунг «Уся ўлада Саветам!» і фармальныя запісы ў канстытуцыях, выбарныя саветы рэй у ёй ніколі не вялі. На практыцы асноўная ўлада як у цэнтры, так і на месцах належала не савецкім органам, а партыйным. Таму і рэальнымі кіраўнікамі СССР былі генеральныя сакратары ЦК КПСС, а рэальнымі кіраўнікамі саюзных рэспублік — першыя сакратары мясцовых партыйных арганізацый. У беларускім выпадку — першы сакратар ЦК КПБ.

Ад часоў першага абвяшчэння БССР 1 студзеня 1919 года і да жніўня 1991 года, калі камуністычная партыя ў СССР была пастаўлена па-за законам (як аказалася, толькі часова), на пасадзе кіраўніка беларускай кампартыі пабываў 21 чалавек (без уліку Вінцаса Міцкявічуса-Капсукаса, які ў 1919 годзе кіраваў аб’яднанай кампартыяй кароткажывучай Беларуска-Літоўскай савецкай рэспублікі). Выпадак амаль кожнага з іх варты, бадай, асобнага артыкула. Але ўсе кіраўнікі КПБ натуральна і выразна падзяляюцца на дзве групы: тых, хто кіраваў да вайны, і тых, хто быў пасля яе. Сімвалічна злучае гэтыя групы асоба Панцеляймона Панамарэнкі, які пачаў кіраваць перад вайной, а скончыў ужо пасля.

Часы, у якія давялося працаваць адным і другім, значна адрозніваліся, і ў асабістых ды прафесійных лёсах кіраўнікоў БССР адбілася гісторыя ўсёй краіны.

Сакратары-смяротнікі


Вільгельм Кнорын. Фота: lkrkrp.narod.ru

Хоць даваенны перыяд займае ўсяго дваццаць два гады, а пасляваенны — сорак сем, перадваенных кіраўнікоў кампартыі было больш — 12 супраць 8. Гэта без уліку Панцеляймона Панамарэнкі. Такая колькасная розніца — цалкам вытлумачальная. Надта імклівы перад вайной быў тэмп жыцця, надта хутка ўсё кардынальна мянялася, у тым ліку і лінія партыі. Адпаведна з усё новымі задачамі і выклікамі бесперапынна тасаваліся і кадры. Так было не толькі ў БССР, але і па ўсім Саюзе.

Перадваенныя кіраўнікі беларускай кампартыі, пра якіх ідзе гаворка, — гэта Аляксандр Мяснікоў (Мяснікян) (1919), Яфім Генкін (1920−1921), Вільгельм Кнорын (1921−1922 і 1927−1928), Вацлаў Багуцкі (1922−1924), Аляксандр Асаткін (май — снежань 1924), Аляксандр Крыніцкі (1924−1927), Ян Гамарнік (1928−1930), Канстанцін Гей (1930−1932), Мікалай Гікала (1932−1937), Васіль Шаранговіч (сакавік — ліпень 1937), Якаў Якаўлеў (Эпштэйн) (27 ліпеня — 8 жніўня 1937, выконваў абавязкі), Аляксей Волкаў (1937−1938, выконваў абавязкі).

Адразу адзначым: за ўсе даваенныя гады КПБ толькі пяць месяцаў кіраваў этнічны беларус, ураджэнец Мядзельшчыны Васіль Шаранговіч — і тое было ў чорным 1937-м годзе.

Што да паходжання астатніх, то гэта сапраўднае вавілонскае змяшэнне народаў: рускія (Аляксандр Асаткін, Аляксандр Крыніцкі, Аляксей Волкаў), яўрэі (Яфім Генкін, Ян Гамарнік і Якаў Якаўлеў), украінцы (Мікалай Гікала і Панцеляймон Панамарэнка), армянін (Аляксандр Мяснікоў), латыш (Вільгельм Кнорын), паляк (Вацлаў Багуцкі), немец (Канстанцін Гей). Збольшага — зусім залётныя людзі, з Беларуссю паходжаннем не звязаныя. На тэрыторыі Беларусі нарадзіліся толькі Генкін (у мястэчку Ляды на Аршаншчыне, цяперашні Дубровенскі раён) і Якаўлеў (у Гродне) — абодва ў кіраўніцтве КПБ людзі выпадковыя і прабежныя. Таму тое, што Беларусь у тыя часы кіравалася чужынцамі, — сцверджанне, не зусім пазбаўленае рацыі.

Праўда, гэта тычыцца толькі партыйнай сферы, у іншых галінах усё было не так адназначна. У 1920-я, нэпаўскія, гады ўплыў на сітуацыю ў рэспубліцы мелі і старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэта, і старшыня ўрада (Савета народных камісараў) БССР. А гэтыя пасады займалі якраз беларусы, прытым беларусы свядомыя і патрыятычныя — Аляксандр Чарвякоў, Язэп Адамовіч, Мікалай Галадзед. Яны пры дапамозе шматлікіх аднадумцаў на ніжэйшых пасадах акурат і рухалі тую славутую беларусізацыю 1920-х, якую не маглі ігнараваць залётныя партфункцыянеры. Прынамсі, выхадцу з расійскай Цвяры Аляксандру Крыніцкаму за тыя тры гады, што ён кіраваў беларускай кампартыяй, такі давялося вывучыць беларускую мову і рабіць на ёй даклады.

Іншая справа — што часы такія хутка скончыліся, і ўжо ў 1930-я нацыянал-камуністам даводзілася думаць не пра беларусізацыю, а пра тое, каб хоць неяк уратаваць уласную галаву. Удалося гэта, трэба сказаць, толькі адзінкам.

За ўсе даваенныя гады Беларуссю толькі пяць месяцаў кіраваў беларус

Ян Гамарнік у 1930-я гады. Фота: wikipedia.org

Але вернемся да партыйных лідараў. Яны не толькі не былі звязаныя з Беларуссю паходжаннем — як правіла, іх прысылалі без усялякай папярэдняй падрыхтоўкі. Акрамя Васіля Шаранговіча (сакавік — ліпень 1937), бадай, толькі Вацлаў Багуцкі перад прызначэннем на пасаду меў нейкае, хай сабе і спецыфічнае, уяўленне, што тут за краіна і ў чым яе спецыфіка. Бо перад рэвалюцыяй праводзіў падрыўную дзейнасць у тым ліку і ў Беларусі, у 1918−1919 гадах каардынаваў камуністычную працу ў Гродне, а з 1919 года кіраваў мінскімі чэкістамі. Ды яшчэ Мяснікоў з Кнорыным мелі досвед кіравання рознымі часовымі органамі бальшавіцкай улады ў Заходняй вобласці ў 1917−1918 гадах.

Астатніх проста раптоўна вырывалі з папярэдняга месца працы, якое магло знаходзіцца недзе ў далёкай расійскай правінцыі, і прызначалі на пасаду першага сакратара ЦК КПБ (б). Яны адпрацоўвалі тут большы ці меншы тэрмін, а пасля іх зноў пераводзілі на іншую працу за межамі Беларусі.

Большасць даваенных кіраўнікоў, такім чынам, былі сапраўдныя «перакаці-поле», для якіх кіраванне Беларуссю стала толькі шараговым і не абавязкова найбольш яскравым этапам кар’еры. Часта яны проста мянялі адну тэрытарыяльную адзінку на іншую.

Так, Канстанцін Гей, што ўзначальваў ЦК КПБ (б) у 1930−1932 гадах, прыйшоў сюды з пасады сакратара Уральскага абкама партыі, сышоў - на пасаду сакратара Маскоўскага гаркама партыі.

Мікалай Гікала перад тым, як прыехаць кіраваць Беларуссю, доўга працаваў на Каўказе, пабыў кіраўніком кампартый Азербайджана і Узбекістана, быў сакратаром Маскоўскіх абкама і гаркама. А з’ехаў з Беларусі ўзначальваць Харкаўскі абкам ва Украіне.

Канец, прапісаны пад капірку

Скончылі сваё жыццё і кар’еру амаль усе гэтыя людзі трагічна. Канец іхні быў прапісаны амаль пад капірку. З 12 даваенных першых сакратароў ЦК КПБ у дзесяці дата смерці - 1937−1939-я гады. І смерць ва ўсіх была гвалтоўная: ці расстрэл падчас так званага Вялікага тэрору, ці самагубства перад немінучым арыштам (Ян Гамарнік).

Аляксандр Мяснікоў кулі ў патыліцу пазбег, бо да крывавых 30-х проста не дажыў: яшчэ ў 1925 годзе ён загінуў у авіякатастрофе пад Тыфлісам (Тбілісі).

Сваёй жа смерцю ўдалося памерці ў 1942 годзе толькі Аляксею Волкаву. Зрэшты, «насіў воўк — панеслі і ваўка». Перад тым як самім упасці мёртвымі ў агульную магілу на маскоўскіх расстрэльных палігонах, яны арганізоўвалі пераслед і тэрор на давераных ім на той момант участках працы, сваімі подпісамі адпраўляючы сотні і тысячы бязвінных людзей на той свет.

Некаторыя, як Гей, Якаўлеў ці Волкаў, адмыслова і накіроўваліся ў БССР з адзіным заданнем — выяўляць і нішчыць «ворагаў». І адно толькі як каты яны і ўвайшлі ў нашу гісторыю. Пасля ж сістэма, створаная пры актыўным удзеле і энтузіязме гэтых людзей, ахвотна перамалола ў сваіх жорнах і іх саміх. Так яно ў гісторыі бывае, і нярэдка.

Сталінскія вылучэнцы


Панцеляймон Панамарэнка на фоне генеральнаго плана Мінска. Фота: Уладзімір Лупейка

Прызначаны 18 чэрвеня 1938 года на пасаду першага сакратара ЦК КПБ (б) кубанскі ўкраінец Панцеляймон Панамарэнка (кіраваў да 1947 года) належаў ужо да новай генерацыі партыйнага кіраўніцтва. Маюцца на ўвазе так званыя сталінскія вылучэнцы — людзі, якія імкліва, скачучы адразу праз некалькі прыступак, прабіваліся наверх дзякуючы таму, што ў выніку Вялікага тэрору рэжыму тэрмінова патрабаваліся новыя кадры для замены перабітых старых.

Прыклад Панамарэнкі тут проста хрэстаматыйны. Яшчэ ў 1937 годзе ён працаваў выкладчыкам у адным з маскоўскіх інстытутаў, а пасля літаральна за год узляцеў праз прамежкавую пасаду інструктара ЦК ВКП (б) да кіраўніка партарганізацыі цэлай рэспублікі, раней яму зусім невядомай. І затрымаўся тут амаль на дзесяцігоддзе, стаўшы, бадай, самым вядомым кіраўніком рэспублікі сталінскіх часоў.

На часы ягонага сакратарства прыпала і значнае пашырэнне тэрыторыі рэспублікі, і нямецкая акупацыя. Натуральна, падчас акупацыі Панамарэнка рэспублікай не кіраваў - затое быў галоўным куратарам усяго прасавецкага партызанскага руху, цэнтрам якога стала акурат Беларусь.

Да той жа генерацыі сталінскіх вылучэнцаў другой паловы 1930-х належалі і два наступныя першыя сакратары ЦК КПБ, Мікалай Гусараў (1947−1950) і Мікалай Патолічаў (1950−1956). Яны дакіравалі Беларуссю да самай смерці Сталіна, і нават крыху даўжэй. Як і Панамарэнка, абодва перад прызначэннем не мелі да Беларусі аніякага дачынення ні паводле паходжання, ні паводле папярэдняй працоўнай біяграфіі. Першы быў прызначаны кіраваць Беларуссю з пасады інспектара ЦК ВКП (б), а другі - з пасады 1-га сакратара Растоўскага абкама партыі. І пасля заканчэння сваёй місіі ў Беларусь яны больш не вярталіся, працягнуўшы кар’еру ў Маскве. Панамарэнка, пакінуўшы ў 1948 годзе Беларусь, перамясціўся на пасаду сакратара ЦК ВКП (б), а адначасова са снежня 1952-га па сакавік 1953-га быў намеснікам старшыні Савета міністраў СССР. Старшынёй Савета міністраў быў тады не хто іншы, як сам Сталін, які сумяшчаў гэту пасаду з пасадай генеральнага сакратара ЦК партыі.

Таму Панамарэнка апынуўся тут максімальна блізка «да цела», што прарочыла яму нечуваны кар’ерны рост. Ёсць нават версія, што састарэлы дыктатар збіраўся перафарматаваць сістэму сваёй улады, зрабіўшы ў кіраўніцтве новую грунтоўную чыстку, каб абапірацца далей на новых людзей, і Панамарэнку пры планаваным новым раскладзе нібыта была прыгатаваная роля галоўнага фаварыта, а пасля і пераемніка. Цяжка сказаць, колькі ў гэтым праўды, а колькі фантазій, — дакументальных пацвярджэнняў гэтай версіі пакуль няма. Але калі Сталін нешта такое і планаваў, то зрабіць нічога не паспеў. Панамарэнкаву перспектыўную кар’еру ягоная смерць проста паламала. У новую канфігурацыю ўлады Панамарэнка зусім не ўпісаўся: спачатку яго перавялі на пасаду міністра культуры, пасля на год адправілі кіраваць кампартыяй Казахстана, а потым былі некалькі гадоў дыпламатычнай службы ў розных не самых важных краінах.

Панцеляймон Панамарэнка ў пазнейшыя часы імкнуўся стварыць сабе станоўчую рэпутацыю задняй датай. Пры зручнай нагодзе ён распавядаў, што нібыта, прыбыўшы на працу ў Беларусь, даведаўся пра планаваны арышт народных паэтаў БССР Янкі Купалы і Якуба Коласа. Пасля чаго, рызыкуючы галавой, паехаў да Сталіна і прасіў яго адмяніць прынятае рашэнне. Сталін нібыта да яго прыслухаўся і загадаў памяняць «ордера на ордена». Доўга гэтая легенда пераказвалася як рэальны факт, і толькі пасля краху камуністычнага рэжыму і адкрыцця архіваў высветлілася, што на самай справе было наадварот — акурат Панамарэнка абвінавачваў Купалу і Коласа ў «контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай працы» і прасіў санкцыянаваць іх арышт, але не атрымаў згоды Сталіна.

Удачлівы Патолічаў і няўдачлівы Гусараў

Мікалай Патолічаў з жонкай і дачкамі. Фота: minister.su

Мікалай Патолічаў, пакінуўшы пасаду 1-га сакратара ЦК КПБ, кіраваць правінцыйнымі абкамамі таксама не вярнуўся. Для яго знайшліся хоць і не самыя ключавыя, але ўсё ж такі высокія пасады ва ўрадзе СССР. Два гады ён пабыў намеснікам міністра замежных спраў, а пасля аж 27 гадоў (з 1958-га па 1985-ы) займаў пасаду міністра знешняга гандлю СССР. І каб не Гарбачоў з ягонай перабудовай і амаладжэннем кадраў - то мог бы сядзець на высокай пасадзе, як у тыя часы вялося, і да самай смерці.

Папярэдніку Патолічава Гусараву пашанцавала не так. Пакінуўшы Беларусь, ён спачатку папрацаваў пару гадоў на пасадзе інспектара ЦК партыі (адкуль прыйшоў, туды і вярнуўся), пасля смерці Сталіна пабыў трохі першым сакратаром Тульскай вобласці, а потым амаль трыццаць гадоў, да 1984 года, працаваў на розных другасных пасадах у Савеце міністраў РСФСР. Магчыма, асабліва падняцца наверх яму не давала ў тым ліку актыўная дысідэнцкая дзейнасць уласнага сына Уладзіміра, які нават напісаў і распаўсюджваў самвыдатам кнігу «Мой тата забіў Міхоэлса».

Сакратары-беларусы


Фото: Надежда Бужан, TUT.BY

Ліпень 1956 года адкрыў новы этап беларускай савецкай гісторыі - першым сакратаром ЦК КПБ быў прызначаны беларус Кірыла Мазураў. З таго часу аж да самага канца Саюза ўзначальвалі рэспубліку толькі прадстаўнікі тытульнай нацыі, хоць і не скажаш, што гэта надта стрымала яе русіфікацыю. За гэты час кампартыяй Беларусі кіравалі шэсць чалавек: Кірыла Мазураў (1956−1965), Пятро Машэраў (1965−1980), Ціхан Кісялёў (1980−1983), Мікалай Слюнькоў (1983−1987), Яфрэм Сакалоў (1987−1990), Анатоль Малафееў (1990−1991).

Усе шасцёра гэтых кіраўнікоў-беларусаў паходзілі з крайніх усходніх раёнаў рэспублікі. Кірыла Мазураў нарадзіўся і выгадаваўся ў Гомельскім раёне, Пятро Машэраў - у Сенненскім, Ціхан Кісялёў - у Добрушскім, Мікалай Слюнькоў - у Рагачоўскім, Яфрэм Сакалоў - у Горацкім, Анатоль Малафееў - у Гомелі. І стапрацэнтнае дамінаванне беларусаў-усходнікаў не было выпадковасцю.

Цалкам артыкул можна прачытаць у новым нумары часопіса «Наша гісторыя».

Чытайце таксама:

«Мой папа убил Михоэлса». Кем стали дети руководителей Беларуси

←В обстановке строгой секретности Горват издал вторую книгу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика