В Шумилино нашли альтернативу спиртному
Пазітыў, якога многа не бывае
Аматары актыўнага ладу жыцця сабраліся ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры на спартыўнае мерапрыемства “Здаровым быць здорава”. Шчырыя ўсмешкі, цудоўны настрой і пазітыў сталі пропускам да ўдзелу ў спартыўнай праграме. Добра пастараліся і работнікі ФАЦа, якія пераўтварылі фітнэс-залу ў сапраўдны спартыўны гарадок: дартс і адцісканне, скачкі са скакалкай, бегавая дарожка і велатрэнажор. І мужчыны, і жанчыны з задавальненнем бралі ўдзел у прапанаваных спаборніцтвах. Прычым, усё гэта рабілася ў лёгкай атмасферы ўзаемападтрымкі сяброў. Тут галоўным быў не спартыўны вынік, а каб кожны атрымаў зарад бадзёрасці і энергіі. Пасля фітнэс-залы свята “пераехала” ў басейн. Жадаючыя маглі проста паплаваць ці паспаборнічаць у розных конкурсах на вадзе…