Свята паэзіі, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння Я. Янішчыц, прайшло ў Пiнскiм раёне

Источник материала:  
>

Свята паэзіі, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння Я. Янішчыц, прайшло ў Пiнскiм раёне
«Непрыручаная птушка Палесся». Пад такой назвай у раёне прайшло свята паэзіі, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння знакамітай беларускай паэтэсы Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц.


Свята паэзіі, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння Я. Янішчыц, прайшло ў Пiнскiм раёне
Адкрылася свята літаратурна-музычнай кампазіцыяй «Спеў душы Яўгеніі Янішчыц», якая прайшла на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі імя паэтэсы.

– Сёлета мы адзначаем 70 год з дня нараджэння нашай зямлячкі, паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Яна ўвайшла ў гісторыю беларускай літаратуры як асоба ўзнёслая і рамантычная. Паэзія Яўгеніі Янішчыц набывае ўсё большую вагу і грамадскую значнасць. Палессе не забывае сваю слаўную дачку. Яе імя носіць Пінская цэнтральная раённая бібліятэка, адна з вуліц горада Пінска і вёскі Парэчча, Парэцкая базавая школа, дзе вучылася Яўгенія Янішчыц і дзе працуе музей паэтэсы, – адзначыў намеснік старшыні Пінскага райвыканкама Дз.Г. Палхоўскі, адкрываючы свята.


Свята паэзіі, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння Я. Янішчыц, прайшло ў Пiнскiм раёне
На мерапрыемства прыехала шмат гасцей. Адзін з іх – сын паэтэсы Андрэй Янішчыц са сваёй жонкай Юліяй, стрыечная сястра Раіса Баран, пляменніца Таццяна Ганчарык, аднакласніца Раіса Ганчарык, суседка ў вёсцы Велясніца Любоў Саўчук, аднакурсніца славутай зямлячкі, сяброўка і ўкладальніца 4-томнага выдання «Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі» Тамара Аўсяннікава, якая і прадставіла 2-гі том выдання.

– Змест 2-га тома чатырохтомнага выдання складаюць вершы са зборніка «Каліна зімы» і шэсць паэм (адна з іх – «Завеі снежаньскай пялёсткі» – упершыню прадстаўлена ў кніжным выданні) разам з літаратуразнаўчымі, навукова-папулярнымі і навуковымі каментарыямі. Тут сабраны 21 празаічны твор, сярод якіх 5 публікуюцца ўпершыню, прысвечаныя паэтэсе вершы 95 аўтараў, успаміны аднакурснікаў, калег, пісьменнікаў і многае іншае.


Свята паэзіі, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння Я. Янішчыц, прайшло ў Пiнскiм раёне
Аддаць даніну павагі зямлячцы прыйшлі знакамітыя паэты Піншчыны, члены клуба літаратараў «Пінчукі».

На мерапрыемстве гучалі песні на вершы Яўгеніі Янішчыц і дэманстраваліся тэатралізаваныя пастаноўкі яе твораў, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Навадворскай, Садоўскай, Дамашыцкай, Кашавіцкай, Бабрыкоўскай сельскіх бібліятэк і ЦРБ імя Я. Янішчыц.


Свята паэзіі, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння Я. Янішчыц, прайшло ў Пiнскiм раёне
Далей мерапрыемства перамясцілася на малую радзіму паэтэсы, у вёску Рудка. Старшыня Мерчыцкага сельвыканкама Галіна Молчан і заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Дзям’ян Лемяшэўскі ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі на доме, дзе жыла паэтэса.


Свята паэзіі, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння Я. Янішчыц, прайшло ў Пiнскiм раёне
Літаратурнае свята прадоўжылася ў Парэцкай базавай школе імя Яўгеніі Яні-шчыц. Тут прайшла літаратурная гасцёўня пад назвай «Памяць пра палескую ластаўку», на якую з’ехаліся не толькі блізкія і родныя паэтэсе людзі, прыхільнікі яе творчасці, але і настаўнікі з усёй Піншчыны. На працягу некалькіх гадзін вучні і настаўнікі школы чыталі паэзію Я. Янішчыц і спявалі песні на вершы паэтэсы, а родныя і блізкія Яўгеніі Іосіфаўны ўспаміналі, якой яна была на працягу свайго нядоўгага, але яскравага жыцця. На мерапрыемстве выступіла намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Людміла Двараніновіч:

– Наша знакамітая зямлячка, слынная паэтэса Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц пайшла ад нас у росквіце сіл і таленту, пакінуўшы ў спадчыну сваё шчымлівае слова, глыбокія думкі і перажыванні. Ад яе цудоўных вершаў дыхае пяшчотай і ласкай да родных мясцін і людзей. Яна вельмі любіла сваіх землякоў, ганарылася імі. Таму і мы, яе землякі і нашчадкі, ў Год малой радзімы аддаём даніну павагі і адказваем узаемнай любоўю Яўгеніі Янішчыц!


Свята паэзіі, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння Я. Янішчыц, прайшло ў Пiнскiм раёне
Людміла Мікалаеўна ўручыла ганаровыя граматы раённага аддзела па адукацыі райвыканкама за плённую працу ў падрыхтоўцы мерапрыемстваў да 70-годдзя з дня нараджэння паэтэсы старэйшаму навуковаму супрацоўніку народнага літаратурнага музея Яўгеніі Янішчыц Антаніне Сідарук і дырэктару Парэцкай базавай школы Наталлі Юшкевіч.

У завяршэнне свята госці наведалі літаратурны музей Я. Янішчыц, які, дарэчы, адзначыў 20-годдзе з дня яго адкрыцця. Музей налічвае 1 277 музейных прадметаў асноўнага фонда: рукапісы, асабістыя рэчы, зборнікі, перапіска з паэтамі, кнігі з асабістай бібліятэкі Я. Янішчыц, газеты, часопісы, фотаздымкі і каля 400 дакументаў. За ўвесь перыяд працы музея яго наведвальнікамі сталі каля 20 тысяч чалавек.

Таццяна Палхоўская.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика