45 для песні – гэта мала!

Источник материала:  

45 для песні – гэта мала!
45 для песні – гэта мала!
45 для песні – гэта мала!
45 для песні – гэта мала!
45 для песні – гэта мала!
45 для песні – гэта мала!
45 для песні – гэта мала!
Юбілейным канцэртам адзначыў сваё 45-годдзе з моманту стварэння Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны хор “Крыніца”.

Гэты калектыў па праву можна назваць візітнай карткай і горада, і раёна. Калектыў пабываў у многіх краінах, прымаў і прымае ўдзел у шматлікіх творчых конкурсах, дзе заўсёды атрымлівае заслужаныя ўзнагароды. Больш за трыццаць гадоў мастацкі кіраўнік “Крыніцы” Алена Канстанцінаўна Аўсянік. Яе заслугі адзначаны на высокім узроўні. У 2012 годзе яна прызнана чалавекам года ў галіне культуры на Брэстчыне. Імя Алены Аўсянік на абласной і раённай Дошках гонару. У 2014 годзе мастацкаму кіраўніку “Крыніцы” прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна”. Яе жыццё прысвечана музыцы, як і жыццё ўдзельнікаў калектыву, што вылучаецца пастаянствам і прафесіяналізмам.

Ад імя кіраўніцтва раёна са святочнай сцэны з цудоўным юбілеем “Крыніцу” віншаваў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч. Ён адзначыў, што хор выконвае народныя песні, таму па праву лічыцца народным, яго ўклад у культуру Століншчыны неацэнны.

Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны хор і яго кіраўнік, а таксама акампаніятар Мікалай Вайцяхоўскі і салістка Алена Дубойская. Падзячны ліст райвыканкама атрымала ўдзельніца калектыву Надзея Дабрынец. Ганаровай граматай Савета дэпутатаў адзначаны салістка Вольга Навумовіч і ўдзельніца хору Валянціна Сень, падзячным лістом – удзельнік хору Аляксандр Камароў.

Асабіста прыехаў павіншаваць “Крыніцу” начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Барысавіч Панасюк. Ён пажадаў калектыву далейшага руху наперад і радаваць сваёй творчасцю родны край. Сяргей Барысавіч уручыў Ганаровую грамату ўпраўлення культуры аблвыканкама хормайстру хору Алене Аўсянік. Ганаровыя граматы Брэсцкага абласнога камітэта беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму атрымалі салісткі Наталля Пашкевіч і Ірына Шульжык.

Да віншаванняў юбіляраў далучыўся начальнік аддзела культуры Васіль Андрэевіч Заруба і ўручыў Ганаровыя граматы ўдзельнікам хору Сяргею Мельніку, Сяргею Беляку, Наталлі Дастанка, Вользе Адамовіч, Ігару Рэзановічу і Валянціне Міцько.

Спецыяльна на святочнае мерапрыемства прыехала дэлегацыя з горада-пабраціма Скапіна з Расіі. Намеснік кіраўніка адміністрацыі па сацыяльных пытаннях муніцыпальнай адукацыі гарадской акругі г. Скапін Ірына Алексееўна Ланіна павіншавала ўдзельнікаў хору з юбілеем.

– У Расіі памятаюць ваша выступленне на сцэне Скапіна, – сказала Ірына Аляксееўна, – вы пакінулі незабыўныя ўражанні, таму мы  заўсёды рады бачыць вас, насалоджвацца вашымі песнямі. Нават вялікая адлег-ласць ніколі не перашкодзіць цеплыні і  сяброўству паміж нашымі людзьмі.

Цудоўным падарункам для юбіляраў і гасцей свята стала выступленне расійскага калектыву “Ребятушки”.

З прывітальным словам на сцэне выступілі і вакальны ансамбль настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў “Амабіле”, кіраўнік узорнага ансамбля танца “Карагод”, а таксама ветэраны хору, яго ранейшыя ўдзельнікі.

Лепш за словы гаворыць той факт, што на свята “Крыніцы” прыехалі ўдзельнікі Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Паўлавіча Дрынеўскага. Таленавіты музыкант адзначыў, што сярод аматарскіх калектываў такога ўзроўню роўных “Крыніцы” няма. 

– Здзіўляюся і зайздрошчу па-добраму, – гаворыць Міхась Паўлавіч. – Глядзеў прыдзірліва, сачыў і не магу ні ў чым пакрытыкаваць. У вас і душа спявае, і цела. Нясіце радасць людзям, якую вы самі атрымліваеце ад сваёй творчасці.

Нікога не пакінула абыякавым сумеснае выкананне кампазіцый “Крыніцай” і хорам імя Цітовіча. Апладысменты ў зале не сціхалі. А лепшай адзнакай стала выказванне гледачоў: “Добра, ды мала!”

Спадзяёмся, што такіх цудоўных сустрэч на Столінскай зямлі будзе яшчэ шмат.

 

Тэкст і фота

Алены КЛІМУШКА

 

 

←Совсем как ребенок. Щенок принял первую в жизни ванну и был очень недоволен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика