"Звучит настолько соблазнительно, как будто читателя зовет ведьма". Рассказываем о Евгении Янищиц
70 лет назад, 20 ноября 1948 года, в деревне Рудка (теперь Пинский район) родилась знаменитая белорусская поэтесса Евгения Янищиц. Вашему вниманию — редкие фотографии из архива кинофотофонодокументов.
Редкий случай: свою фамилию Евгения получила от первого мужа матери, Йозаса Янищица, который погиб на фронте в 1944-м, еще до ее рождения.
Известность пришла к Янищиц рано. В 1962 году ее первые стихотворения были опубликованы районной газете. В 17-летнем возрасте она уже печаталась в республиканской прессе.
Окончив филологический факультет БГУ, Янищиц скоро уезжает в Чехословакию, где служил ее муж. Но вскоре поэтесса одна возвращается в Минск. Работает в «Сельской газете» и журнале «Маладосць».
Хрестоматийным стало ее стихотворение «Ты пакліч мяне, пазаві».
«Гэткая самая паганская, лясная, ці хутчэй, зёлкавая і эротыка вершаў Янішчыц. — писал писатель Альгерд Бахаревич в книге „Гамбургскі рахунак Бахарэвіча“. — Яна ніколі не была пошлай, хаця любая іншая на яе месцы з тым самым наборам словаў па калена ўгрузла б у багне сюсюрэалізму. Фраза „Мы заблудзімся ў росных травах“ не мае ніводнага выразна эратычнага слова — а разам гэта гучыць настолькі спакушальна, нібы чытача кліча ведзьма. Гэта ненавязлівая эротыка — і таму чапляе. Чапляе не дзеяннем — а почасту проста красамоўным маўчаннем. Як гэтыя вось „запунсавела-прыпухлыя вусны“ каліны, якія ўжо не дадуць спакою таму, хто іх хаця б раз у жыцці пабачыць».
Видео: vershyТы пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
I тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві -
Першы поспех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
I змяняюцца краявіды.
Пачынаецца ўсё з любві -
Нават ненавісць і агіда…
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві,
А інакш і жыць немагчыма.
Судьба Янищиц сложилась трагически.
«Яна памерла, як паэт — і коска тут мае значэнне амаль жыццевызначальнае; скончыла самагубствам, выкінуўшыся ва ўзросце сарака гадоў з акна сваёй менскай кватэры. — писал Альгерд Бахаревич. — І толькі гэтая яе смерць высвеціла ўсе тыя злавесныя словы ў вершах Янішчыц, якія пры жыцці аўтаркі, магчыма, успрымаліся проста як неабавязковыя „паэзы“ — непазбежныя перабольшанні, што так падабаюцца мілай маладосці.
Высветлілася, што не, што ўсё было сапраўды, што яна не гуляла з гэтым, што ёй балела… Звышнепрыкаяная змора — так яна сама вызначыла свой стан. „Вы без мяне ляціце, самалёты, вы без мяне імчыце, цягнікі“, „Я памру, ды не буду па-іхняму каркаць“, „А інакш і жыць немагчыма“ — такое зазвычай пішуць, у думках назычыўшы сабе перад гэтым доўгіх гадоў і жаночага шчасця, а тут… „Мама падрэзала косы, як укароціла шлях“. „Выпі, золатца, вады, сэрца супакоіцца“ — нават цяпер гэта гучыць трывожным намёкам. І: „Маўчаць невыносныя сцены…“ — яшчэ адзін унёсак Янішчыц у „Слоўнік беларускага маўчання“, адно з найлепшых апісаньняў адзіноты ў беларускай паэзіі, якое можна паставіць побач з „Адзінотай“ Гаруна.
А тое „шалёнае таксі“, пра якое яна на першы погляд мімаходзь згадвае ў адным з вершаў, яно ўжо выехала з парку, ужо набліжаецца, светлафоры — толькі кароткія адтэрміноўкі, неўзабаве яно ўжо будзе стаяць пад вокнамі, чакальна адчыніўшы дзверы».
Материалы подготовила главный архивист отдела научного использования документов и информации БГАКФФД Елена Полещук.