З 8 па 12 лістпада ў Мінску праходзіў ІІІ Міжнародны фестываль мастацтваў “#ByFest”. У рамках культурнага праекта праходзілі конкурсныя выступленні і канцэртныя мерапрыемствы сярод удзельнікаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Казахстана і Польшчы.
Дзявятага лістапада на сцэне культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі выступілі і прадстаўнікі Століншчыны.
Дыплома лаўрэата І ступені ў намінацыі “Інструментальная музыка (ансамблі) — змешаны састаў” удастоены заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь інструментальны ансамбль “Брыз” Столінскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Фёдар Вайцяхоўскі).
Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі “Інструментальная музыка (сола) — фартэпіяна” (узрост 12-14 гадоў) узнагароджана навучэнка Столінскай дзіцячай школы мастацтваў Настасся Тарасевіч (кіраўнік Ніна Уладзіміраўна Вайцяхоўская).
Акрамя дыпломаў фіналісты праекта атрымалі падарункі і запрошаны прыняць удзел у V Міжнародным фестывалі-конкурсе “Новыя вяршыні-2019”, які адбудзецца ў красавіку 2019 года ў абноўленым Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у г. Мінску.
Галіна ГАШЧУК
Фота ўдзельнікаў фестывалю