Новае выданне Брэстчыны. Убачыў свет першы нумар альманаха «Берасцейская скарбніца»

Источник материала:  
>

Новае выданне Брэстчыны. Убачыў свет першы нумар альманаха «Берасцейская скарбніца»
Убачыў свет першы нумар альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі «Берасцейская скарбніца» (Брэст, «Альтернатива», 2018 г.). Прыемна, што гэта здарылася ў Год малой радзімы. Мабыць, пагэтаму амаль усе 33 аўтары прысвяцілі творы менавіта свайму куточку, сваім людзям.

Выданне складаецца з сямі раздзелаў: «Жамчужныя россыпы» (паэзія), «Іскры з-пад капытоў Пегаса» (проза), «Першы крок» (дэбют), «Гасцёўня», «Капліца памяці», «Дзіцячы гарадок», «Ратнае поле».

Берасцейшчына багатая на знакамітых пісьменнікаў, паэтаў, якія пішуць не толькі пра сваю Радзіму, але і ў сваіх творах раскрываюць гістарычныя, ваенныя, глабальныя тэмы.

Сярод аўтараў альманаха ёсць вядомыя не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі паэты, празаікі, публіцысты, эсэісты. Аматары сучаснай літаратуры добра ведаюць, напрыклад, Зінаіду Дудзюк, Надзею Парчук, Настассю Нарэйка… Але ёсць у ім і менш знаёмыя творцы і пачаткоўцы, якія, дзякуючы гэтаму выданню, выходзяць у вялікі свет літаратуры.

У альманах увайшлі не толькі вершы, апавяданні, але і казкі для дзяцей, рэцэнзіі.

Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў.

Ганна Клімовіч.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика