Ірына Груніна дзеліцца ўражаннямі ад ўдзелу ў Днях Віцебскай вобласці ў Маскве

Источник материала:  

Ірына Груніна дзеліцца ўражаннямі ад ўдзелу ў Днях Віцебскай вобласці ў МасквеУ Маскве, у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў Расіі адбылася комплексная прэзентацыя Віцебскай вобласці. Тут была прадстаўлена інфармацыя аб эканамічным, інвестыцыйным, турыстычным і культурным патэнцыяле паўночнага рэгіёна нашай краіны, а таксама лепшыя дасягненні прадпрыемстваў, узоры інавацыйнай прадукцыі, прапановы для замежных кампаній у сферы тэхналагічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

У спецыяльным тэматычным блоку быў прэзентаваны культурны патэнцыял Віцебшчыны: фрэскі ХІІ стагоддзя Спаса-Праабражэнскай царквы Полацка, творчасць Марка Шагала, Юдэля Пэна, сучасных віцебскіх мастакоў, рукапісныя кнігі, дакументы ХІІІ—ХVІІІ стагоддзяў, а таксама старажытныя традыцыйныя касцюмы Віцебшчыны. На такім маштабным мерапрыемстве пашчасціла пабываць і нашай зямлячцы — метадысту раённага цэнтра рамёстваў Ірыне Грунінай.

— Паездку на форум у Маскву мне прапанавала кіраўніцтва абласного метадычнага цэнтра народнай творчасці, — кажа Ірына. — Народныя рамёствы, у прыватнасці, традыцыйны касцюм Віцебшчыны прадстаўлялі майстры-метадысты з Гарадка, Шуміліна і Шаркаўшчыны. Гэта ткацтва, набойка і вышыванне — элементы стварэння касцюма. Я дэманстравала вышыванне кашуль і ручнікоў. Шматлікія замежныя дэлегацыі падыходзілі, распытвалі, цікавіліся тэхнікай вышыўкі. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарснёў, спыніўшыся каля нашага павільёна, таксама задаў некалькі пытанняў, трымаючы ў руках вышываны ручнік.

Паездка гэта, канечне, мне запомнілася, пакінуўшы яркія ўражанні ад наведвання гарадскіх гістарычных мясцін, знаёмства з народнымі майстрамі, іх вырабамі. Для гасцей прэзентацыі былі арганізаваны майстар-класы па ткацтве, пляценні, вышыўцы і іншых рамёствах. Музычным сюрпрызам для ўдзельнікаў і гасцей форума стаў канцэрт творчых калектываў нашай вобласці.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика