«Раскол — гэта заўсёды дрэнна»

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць адзінства ў Царкве. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.

«На жаль, наша Царква вельмі часта ў гісторыі станавілася заложніцай міждзяржаўных адносін. Часам нашых няправіль-ных учынкаў, — адзначыў бе-  ларускі лідар. — Вы павінны ведаць нашу непахісную дзяржаўную пазіцыю, што раскол — гэта заўсёды дрэнна. І гэта дрэнныя наступствы. Наступствы найбольш небяспечны. Таму мы з вялікім хваляваннем ставімся да таго, што адбываецца сёння ў праваслаўі». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сучасны свет змяніўся. «Мала таго, што паскорыўся, ён змяніўся не да лепшага. І заложнікі ўжо ўсё насельніцтва нашай планеты. Гэта перш за ўсё дрэнны настрой. А настрой — гэта заўсёды было адказнасцю Царквы. Таму гэта б’е перш за ўсё па Царкве, па яе служыцелях», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы цёпла вітаў Патрыярха ў Беларусі, адзначыўшы, што гэта родная зямля для іх абодвух. «Заўсёды напярэдадні нашых сустрэч я ўспамінаю ваш перыяд служэння ў Царкве да патрыяршага сану. У нас у Беларусі заўсёды былі вельмі цёплыя ўспаміны. І я вам гаварыў, у мяне ў памяці засталося Ваша перамяшчэнне са Смаленска ў Калінінград, і абавязкова праз нашу Беларусь (Патрыярх Кірыл раней служыў архіепіскапам Смаленскім і Калінінградскім і часта быў праездам у Беларусі. — Заўвага БелТА). Напэўна, з таго часу вы ўлюбіліся ў гэту не чужую для вас зямлю», — сказаў Прэзідэнт. Ён пажадаў Патрыярху Кірылу мудрасці і цярпення. «Мы як прыхаджане будзем старацца пад-трымліваць яднанне ўсіх працэсаў, каб захаваць мір на зямлі. Ужо вельмі блізка мы падышлі да небяспечнай мяжы», — ад-значыў Аляксандр Лукашэнка.

blr.belta.by


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Учащиеся и педагоги Жиличской детской школы искусств выступили с концертами ко Дню матери

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика