Работники культуры заслужили праздник
11.10.2018
—
Новости Культуры
Песні, танцы, падарункі, імпрэзы і нават феерверк – усё гэта мела месца падчас святочнай вечарыны ў гонар Дня работнікаў культуры. Урачыстасці праходзілі 10 кастрычніка ў Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў, куды сабраліся самыя творчыя, самыя таленавітыя людзі раёна.
Свята іскрылася ўсмешкамі, поўнілася віншаваннямі.
Віншаванні работнікі культуры прымалі адзін ад аднаго, ад кіраўніцтва арганізацый і кіраўніцтва раёна.
Са шчырымі словамі віншаванняў узняўся на сцэну в. а. старшыні райвыканкама Алег Быкаў. Ён падкрэсліў неацэнную ролю работнікаў культуры ў захаванні і памнажэнні культурных каштоўнасцяў беларусаў, адзначыў, што дарыць людзям добры настрой, несці радасць і пазітыў не менш важна, чым ствараць матэрыяльныя каштоўнасці. Алег Пятровіч падзякаваў усім за працу і пажадаў новых творчых ідэй, перамог і ўзнагарод. І тут жа сам уручыў узнагароду: Ганаровай граматы раённага выканаўчага камітэта ўдастоены калектыў Шумілінскага дома рамёстваў…
Аліна ПЯТРОВА.
Цалкам матэрыял можна прачытаць у №79 ад 12.10.2018 г.