На абвешчаны абласны літаратурны конкурс прымаюцца вершы маладых паэтаў на беларускай мове
09.10.2018
—
Новости Культуры
>
Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі праводзіць абласны літаратурны конкурс «Пачынаецца ўсё з любві…», прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні абласнога літаратурнага конкурса
“Пачынаецца ўсё з любві…”,
прысвечанага 70-годдзю
з Дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.
1. Мэты і задачы конкурсу:
- Пошук маладых таленавітых паэтаў, якія пішуць на беларускай мове.
- Захаванне лепшых традыцый беларускай літаратуры, пераемнасці пакаленняў і развіцця нацыянальнай культуры.
- Выхаванне ў маладога пакалення пачуцця любові да роднага слова, патрыятызму.
- Ушанаванне памяцці знакамітай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.
2. Арганізатар конкурсу:
- Брэсцкае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
3. Умовы конкурсу:
- Конкурс праводзіцца ў двух узроставых катэгорыях: моладзь ад 18 да 30 гадоў і дарослыя ад 30 да 40 гадоў.
- У конкурсе не маюць права ўдзельнічаць прафесійныя літаратары, члены пісьменніцкіх саюзаў.
- На конкурс прымаюцца вершы на беларускай мове ўласнага сачынення.
- Колькасць вершаў, якія падаюцца на конкурс: не меней дзесяці і не больш дваццаці.
- Тэматыка твораў вольная.
Творы з усімі кантактнымі дадзенымі, біяграфіяй канкурсанта, дасылаюцца на адрас: 224013 г. Брэст, пр-т Машэрава 75/1, к. 605.
Заяўкі прымаюцца з да 1 снежня 2018 года.
Працы, прадстаўленыя на конкурс, не вяртаюцца і не рэцэнзуюцца.
4. Вызначэнне пераможцаў, узнагароджанне:
- У кожнай узроставай катэгорыі прафесійнае журы вызначае трох пераможцаў: першае, другое, трэцяе месца.
- Лепшыя працы будуць адзначаны дыпломамі, прызамі.
- Пераможцы атрымаюць запрашэнне на свята “Мой Сусвет – кніга” Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ, дзе змогуць прадэкламаваць свае вершы.
- Лепшыя творы будуць апублікаваны на старонках альманаха “Берасцейская Скарбніца-2019”.