Вечар лірычнага настрою “Наедине с осенью“ адбыўся ў гарадской бібліятэцы №1
Вядучыя Л.А. Шапель і М.М. Качанава правялі кароткі экскурс у гісторыю свята.
Цёплыя словы віншаванняў змяняліся шматлікімі конкурсамі, вершы ў выкананні саміх удзельнікаў - песнямі іх далёкай маладосці.
Музычныя нумары прагучалі ў выкананні Мікалая Мікалаевіча Мечая. Прысутныя мелі магчымасць паўдзельнічаць у конкурсах “Вспомни и напой”, “Спой лучшую частушку”, “Закончи пословицу” і інш.
Актыўна ўдзельнічаючы ў конкурсах, праяўляючы кемлівасць, творчыя здольнасці, жыццёвую мудрасць, маладзецкі запал, успомнілі любімыя песні, жадаючыя змаглі патанцаваць.
Удзельнікі былі запрошаны ў “Асенняе кафэ”, дзе яны за кубачкам гарбаты пагутарылі пра сваё жыццё, падзяліліся сакрэтамі сваёй маладосці.
У бібліятэцы знайшлася падстава для добрага слова, добрага жарту і зносін з цікавымі людзьмі. Прысутныя яшчэ раз пераканаліся ў тым, што для таго, каб жыць насычаным жыццём, ні ўзрост, ні праблемы не могуць стаць перашкодай.