Было свята, былі песні – быў добры настрой!

Источник материала:  

Было свята, былі песні – быў добры настрой!
Завяршыў работу V Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Хайнічане не толькі палюбаваліся прыгажосцю талентаў і здольнасцей суседзяў, але і цудоўна прадставілі наш раён на падворку «Велікаборскія індыкі».


Было свята, былі песні – быў добры настрой!
Прывітальны адрас ад Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі перадаў удзельнікам, арганізатарам і гасцям фестывалю міністр культуры Ю.П. Бондар. У адрасе адзначана, што форум з’яўляецца адной з крыніц захавання і развіцця назапашаных традыцый беларускага народа: «Упэўнены, што ў Год малой радзімы каларыт фестывальных мерапрыемстваў нагадае вам аб уласных каранях і вытоках, аб месцы, дзе вы нарадзіліся, выраслі, дзе засталася часціна вашай душы».

Было свята, былі песні – быў добры настрой!


Было свята, былі песні – быў добры настрой!
Традыцыйна прайшло прысваенне звання «Ганаровы паляшук». У гэтым годзе ганаровага звання ўдастоены вядомы беларускі байдарачнік, алімпійскі чэмпіён, сямікратны чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Беларусі Раман Петрушэнка (Гомельская вобласць) і бяссменны кіраўнік заслужанага народнага аматарскага ансамбля «Выцінанка» Столінскага дома культуры Пётр Астапчук (Брэсцкая вобласць).

Было свята, былі песні – быў добры настрой!


Было свята, былі песні – быў добры настрой!
Сёлета ўдзел у фестывалі прынялі амаль 2 тыс. артыстаў, атрымлівалі асалоду ад свята каля 20 тыс. гледачоў. Рамеснікі, майстры, творчыя калектывы Жыткавіцкага, Ельскага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці і Лунінецкага, Пінскага і Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці здзіўлялі і радавалі.

Было свята, былі песні – быў добры настрой!
Падворкі – кожны пад сваёй назвай і са сваімі адметнасцямі. «Хлябы», «Шлях пісьменства і культуры», «Лунінецкае вяселле», «Палескі пачастунак»... Арэлі жадання, арэлі кахання, Маша і мядзведзь, народныя лекі з прыроднай аптэкі… І вялікая колькасць ансамбляў народнай самадзейнасці. Рамеснікі прапаноўвалі ўпрыгожванні, кошыкі, вязаныя рэчы, хусткі, вырабы з дрэва і гліны, імянныя ручкі, чашкі. Амаль на кожным кроку можна было адпачыць і смачна паесці. Дарэчы, падворкі размясціліся на тэрыторыі амаль у 3 км.

Было свята, былі песні – быў добры настрой!


Было свята, былі песні – быў добры настрой!
Упершыню разгарнулася інтэрактыўная экспазіцыя «Фестываль кнігі і прэсы». Цікавы канцэрт прапанаваў гасцям Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга.
«Палесскай прыгажуняй-2018» стала Юлія Герасіменка з Петрыкава.
Завяршылася свята феерверкам. І нават дождж не сапсаваў добрага настрою, што панаваў у той дзень.


Было свята, былі песні – быў добры настрой!
Падрыхтоўку да фестывалю прадстаўнікі Хойнікшчыны пачалі задоўга да 22 верасня. І абраная канцэпцыя прынесла выдатныя вынікі – на закрыцці фестывалю наш раён адзначаны Дыпломам за актыўны ўдзел у Міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» і значны ўклад у папулярызацыю беларускай культуры. Узнагарода ўручана намесніку старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўскай.
Афіцыйная дэлегацыя, узначальваемая губернатарам Гомельскай вобласці У.А. Дворнікам, зазірнула на наш падворак. Гасцей частавалі сырам, мёдам і іншымі хатнімі прысмакамі, прадэманстравалі вясёлую сцэнку з жыцця вялікаборцаў пачатку ХХ стагоддзя.

Было свята, былі песні – быў добры настрой!
На нашым падворку размясціліся выстаўкі-продажы вырабаў раённага Дома рамёстваў, фабрыкі мастацкіх вырабаў, хлебазаводу: духмяная выпечка, прывабныя лялькі, сумкі жаноцкія ручной работы і многае іншае. Таксама арганізавалі кірмаш, на якім прадстаўлялі садавіну і гародніну, якой багата Хойнікшчына, і хатнія нарыхтоўкі.

Было свята, былі песні – быў добры настрой!
Можна было прадэгуставаць прадукцыю вырабніцтва Палескага вытворчага ўчастка ААТ «Мілкавіта». Дарэчы, нашы сыры вельмі спадабаліся міністру культуры. На «Масту перамоваў» прапаноўвалі пачаставацца дамашнім салам, квашанай капусткай, салёнымі гуркамі.

Было свята, былі песні – быў добры настрой!
На падворак запрашалі беларускія прыгажуні на хадулях. Да слова, дзяўчаты карысталіся, як кажуць, папулярнасцю – сфатаграфавацца з імі жадалі амаль усе госці, асабліва дзеці. І ні ў кога падобнага не было.
Спадабалася многім і фотазона з выявай мужа і жонкі і вясёлымі прымаўкамі. З цікавасцю пазіралі дзеці на сапраўднага індыка. На танцавальнай пляцоўцы разгарнуліся запальваючыя танцы пад акампанемент нашых самадзейных артыстаў.

Было свята, былі песні – быў добры настрой!
Ансамблі народнай песні «Крыніца» (кіраўнік А. Бордак), «Грамада» Цэнтра культуры г. Хойнікі (кіраўнік Д. Шарапаў), дуэт Л. Краўчанкі і Н. Шарапавай узнагароджаны дыпломамі за актыўны ўдзел у фестывалі.
Весела было на падворку пчаляра. Пчаляр, пчолкі і труцень таксама сталі героямі фотаздымкаў.
Адноўленая абстаноўка хаты, у якой пражываў беларускі пісьменнік, наш зямляк Барыс Сачанка, вяртала ў пачатак мінулага стагоддзя.
Было свята, былі песні – быў добры настрой!


Было свята, былі песні – быў добры настрой!
Цікавасць выклікаў стэнд «Брэнды Хойніцкага раёна» з грыбочкамі, кубкамі, паштоўкамі і інш.
Усяго не раскажаш, гэта патрэбна было ўбачыць! Таму да сустрэчы ў Ляскавічах праз два гады.

Вольга БЕЛАШ.
Фота аўтара.

←Милый видеофакт. Пса оставили на улице, и он сам позвонил в звонок двери

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика