Тэатр імя Якуба Коласа адкрыў сезон. Якія прэм’еры чакаюць гледачоў на гэты раз?

Источник материала:  
Тэатр імя Якуба Коласа адкрыў сезон. Якія прэм’еры чакаюць гледачоў на гэты раз?Тэатр імя Якуба Коласа адкрыў сезон. Якія прэм’еры чакаюць гледачоў на гэты раз?
ВИТЕБСКИЕ ВЕСТИ
Па даўняй традыцыі спектаклем «Несцерка» Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імяЯкуба Коласа 6 верасня адкрыў 93-і тэатральны сезон. А напярэдадні тут, на камернай сцэне, адбылася прэс-канферэнцыя для журналістаў.
Якія ж новыя п’есы глядач убачыць у новым сезоне? Галоўнай падзеяй можна назваць пастаноўку славутай паэмы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа «Сымон-музыка». Прэм’ера прызначана на 21 лістапада – дзень нараджэння тэатра.
Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык – Міхась Краснабаеў. Музыку да спектакля піша вядомы беларускі кампазітар, загадчык музычнай часткі Купалаўскага тэатра Уладзімір Кур’ян. Сцэнаграфію і касцюмы стварае Святлана Макаранка, харэаграфія Дзіяны Юрчанка. Адметнасць будучага спектакля ў тым, што, па-першае, ён будзе даволі музычным і, па-другое, у інсцэніроўцы спалучаны розныя рэдакцыі паэмы, у тым ліку і самая першая, якая потым падверглася цэнзуры.
Да навагодніх святаў дзецям будзе прапанавана сцэнічная версія вядомай казкі Астрыд Ліндгрэн «Пэпі – Доўгаяпанчоха» ў пастаноўцы Ірыны Цішкевіч. Зноў жа Міхась Краснабаеў будзе працаваць над музычным спектаклем «Бабін бунт» па матывах «Данскіх апавяданняў» Міхаіла Шолахава.
А малады рэжысёр з Мінска Дар’я Марчанка запрошана на пастаноўку п’есы вядомай французскай пісьменніцы Франсуазы Саган «Скрыпкі парой». У планах тэатра таксама «Фабрычнае дзяўчо» класіка савецкай драматургіі Аляксандра Валодзіна (рэжысёр Сяргей Кулікоўскі), «Ціхі шоргат сыходзячых крокаў» Дзмітрыя Багаслаўскага (пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава).
На камернай сцэне актрыса і рэжысёр Ніна Обухава плануе паставіць «Гутаркі з Сакратам» Эдварда Радзінскага адмыслова для народнага артыста Беларусі Тадэвуша Кокштыса.
У гэтым сезоне коласаўцы адзначаць шэраг юбілеяў. Галоўны з іх – 100-годдзе з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі Зінаіды Ігнатаўны Канапелька (25 снежня). З гэтай нагоды ў тэатры адбудзецца святочны вечар. Апрача таго, 7 кастрычніка —  75-годдзе з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Яўгена Шыпілы, а 9 снежня – 85-годдзе з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Георгія Дубава. На жаль, усе яны ўжо адышлі ў нябыт. Калі ж казаць пра нашых сучаснікаў, то свае юбілеі адзначаць артысты Пятро Ламан, Генадзь Гайдук, Зінаіда Гурбо, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Валянціна Петрачкова і Рыгор Шацько.
Віктар Альшэўскі, Віцебск.

Тэатр імя Якуба Коласа адкрыў сезон. Якія прэм’еры чакаюць гледачоў на гэты раз?
ВИТЕБСКИЕ ВЕСТИ Па даўняй традыцыі спектаклем «Несцерка» Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа 6 верасня адкрыў 93-і тэатральны сезон. А напярэдадні тут, на камернай сцэне, адбылася прэс-канферэнцыя для журналістаў.
Якія ж новыя п’есы глядач убачыць у новым сезоне? Галоўнай падзеяй можна назваць пастаноўку славутай паэмы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа «Сымон-музыка». Прэм’ера прызначана на 21 лістапада – дзень нараджэння тэатра.
Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык – Міхась Краснабаеў. Музыку да спектакля піша вядомы беларускі кампазітар, загадчык музычнай часткі Купалаўскага тэатра Уладзімір Кур’ян. Сцэнаграфію і касцюмы стварае Святлана Макаранка, харэаграфія Дзіяны Юрчанка. Адметнасць будучага спектакля ў тым, што, па-першае, ён будзе даволі музычным і, па-другое, у інсцэніроўцы спалучаны розныя рэдакцыі паэмы, у тым ліку і самая першая, якая потым падверглася цэнзуры.
Да навагодніх святаў дзецям будзе прапанавана сцэнічная версія вядомай казкі Астрыд Ліндгрэн «Пэпі – Доўгаяпанчоха» ў пастаноўцы Ірыны Цішкевіч. Зноў жа Міхась Краснабаеў будзе працаваць над музычным спектаклем «Бабін бунт» па матывах «Данскіх апавяданняў» Міхаіла Шолахава.
А малады рэжысёр з Мінска Дар’я Марчанка запрошана на пастаноўку п’есы вядомай французскай пісьменніцы Франсуазы Саган «Скрыпкі парой». У планах тэатра таксама «Фабрычнае дзяўчо» класіка савецкай драматургіі Аляксандра Валодзіна (рэжысёр Сяргей Кулікоўскі), «Ціхі шоргат сыходзячых крокаў» Дзмітрыя Багаслаўскага (пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава).
На камернай сцэне актрыса і рэжысёр Ніна Обухава плануе паставіць «Гутаркі з Сакратам» Эдварда Радзінскага адмыслова для народнага артыста Беларусі Тадэвуша Кокштыса.
У гэтым сезоне коласаўцы адзначаць шэраг юбілеяў. Галоўны з іх – 100-годдзе з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі Зінаіды Ігнатаўны Канапелька (25 снежня). З гэтай нагоды ў тэатры адбудзецца святочны вечар. Апрача таго, 7 кастрычніка —  75-годдзе з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Яўгена Шыпілы, а 9 снежня – 85-годдзе з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Георгія Дубава. На жаль, усе яны ўжо адышлі ў нябыт. Калі ж казаць пра нашых сучаснікаў, то свае юбілеі адзначаць артысты Пятро Ламан, Генадзь Гайдук, Зінаіда Гурбо, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Валянціна Петрачкова і Рыгор Шацько.
Віктар Альшэўскі, Віцебск.

←Семь самых известных актеров в политике США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика