Творчая вечарына з нагоды Дня беларускага пісьменства прайшла ў райбібліятэцы

Источник материала:  

Творчую вечарыну з нагоды Дня беларускага пісьменства правялі для вучняў гімназіі горада работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Творчая вечарына з нагоды Дня беларускага пісьменства прайшла ў райбібліятэцы

З вуснаў вядучых у каторы раз прагучалі імёны знакамітых літаратараў, вядомых пісьменнікаў, першых асветнікаў і друкароў Беларусі, аматараў нацыянальнай культуры і роднага матчынага слова. Слова, якое ўвасабляе сабой Сусвет, дабрабыт, шчаслівы лёс і само жыццё. Пацвердзіў праўдзівасць такой высновы айцец Васіль, які выступіў перад рабятамі з прамовай аб духоўным багацці, аб чалавечым веравызнанні, неабходнасці выконваць Боскія каноны і запаветы. Ён заклікаў любіць сваю Радзіму, мову і бацькоў. Пра каштоўнасць і каларыт беларускай гаворкі складаюць вершы і песні, а прадэманстравала гэты вусна-паэтычны скарб і раскрыла прыгажосць рыфмаванага радка мясцовая паэтэса Валянціна Пранкевіч, прачытаўшы некалькі ўласных твораў пра надзеі, каханне, хараство прыроды і свой любы чачэрскі край. Быць непісьменным непрыгожа, такім заклікам-сцвярджэннем завяршылася мінулая сустрэча.

←Второй урожай клубники собирают в Лунинецком районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика