Традыцыйна ў бібліятэках Беларусі да Дня пісьменства аргані-зоўваюцца кніжныя выставы, праводзяцца розныя мерапрыемствы. Не застаюцца ў баку і бібліятэкі Нясвіжчыны. Штогод да Дня славянскага пісьменства і культуры ў бібліятэках арганізоў-ваюцца гістарычныя экскурсы, квэсты, пазнавальныя гадзіны, конкурсна-гульнявыя праграмы і іншае.
Напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства і ў рамках Года малой радзімы ў раённай бібліятэцы пройдзе гульнявое ток-шоу “Жыццё ў слове”. Мы спадзяёмся, што шэраг заданняў, прапанаваных камандам на веданне роднай мовы, а таксама гісторыі кнігадрукавання, будуць паспяхова выкананы. Акрамя таго, нашы чытачы змогуць пазнаёміцца з выставай-інсталяцыяй “Вехі гісторыі ў люстэрку кніжнай культуры”.
Зоя СІЛКОВА,
загадчык аддзела
абслугоўвання
і інфармацыі Нясвіжскай
цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка
Пранузы.