Стала вядома праграма абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018»
30.08.2018
—
Новости Культуры
>
Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» сёлета прыме горад Высокае Камянецкага раёна, дзе поўным ходам ідзе падрыхтоўка да свята. Абноўленымі прадстануць дзіцячы сад, цэнтр пазашкольнай работы, бібліятэка і іншыя аб’екты сацыяльнай інфраструктуры. Вядзецца добраўпарадкаванне двароў і вуліц, рамонт жыллёвага фонду. Да свята працаўнікоў вёскі тут замянілі амаль 3 кіламетры цеплатрасы.
Жыхароў і гасцей Брэсцкай вобласці 8 верасня Высокае запрашае на святочны кірмаш!