25 жніўня адзначаем толькі юбілейныя даты з дня заснавання Хойнік
У групе «Хойніцкія навіны» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» жыхары горада ўзнялі тэму святкавання Дня горада Хойнікі.
Некаторыя своечасова не азнаёміліся з інфармацыяй аб тым, што не кожнае 25 жніўня будзе адводзіцца гэтай падзеі. Магчыма, людзі ў сезон водпускаў адсутнічалі ў горадзе сёлета ў канцы чэрвеня – пачатку ліпеня, а таму і цікавяцца наконт гэтага.
Удакладняем: у раённай газеце за 30 чэрвеня бягучага года паведамлялася, што раённай уладай прынята рашэнне, пачынаючы з 2018 года, Дзень горада сумяшчаць са святкаваннем Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым увага звярталася на адно важнае ўдакладненне. Юбілейныя даты з Дня заснавання нашага горада будуць адзначацца, як і некалі, асобна, – у апошнюю суботу жніўня. Дарэчы, летась мы адсвяткавалі 505-ты дзень нараджэння Хойнік. Наступная юбілейная дата ў 2022 годзе.
Карыстаючыся выпадкам, таксама паведамляем, што 14 верасня ў рамках рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «З вялікай любоўю да малой радзімы!» на адкрытай пляцоўцы каля Цэнтра культуры г. Хойнікі пройдзе канцэрт зорак беларускай эстрады і канкурсантаў творчага конкурсу ФПБ. Пачатак у 18.00.
В. ЮХНО, в.а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.