Свята вёскі, свята роднага, мілага куточка… Вялікай Лысіцы — 460 гадоў

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую нядзелю шматлюдна было каля Лысіцкага сельскага клуба-бібліятэкі (фота 5): тут праходзіла свята вёскі, свята роднага, мілага куточка. Раздзяліць радасць гэтай падзеі з мясцовымі жыхарамі прыбылі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей (фота 1), дырэктар ААТ “Гарадзея” Мікалай Салавей (фота 2), старшыня Гарадзейскага сельвыканкама Наталля Цвірко (на фота 12 — справа), настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы вёскі Вялікая Лысіца айцец Аляксандр (фота 3).

Гэты год, аб’яўлены Прэзідэнтам нашай краіны Годам малой радзімы, стаў асабліва значным для вяскоўцаў — сёлета Вялікая Лысіца адзначае свой 460-ы дзень нараджэння. Менавіта ў 1558 г. яе ўпершыню ўзгадалі ў летапісах. Гэта былі ўладанні Навагрудскага ваяводства, якія былі падараваны пану Красоў-скаму. Затым зямля трапіла ва ўласнасць Лыскевічаў, а ў 1729 г. увайшла ў склад Нясвіжскай  ардынацыі Радзівілаў. Тут меліся тракцір, вадзяны млын, хлебазапасны магазін.

Свята вёскі, свята роднага, мілага куточка… Вялікай Лысіцы — 460 гадоў

Фота 1

Свята вёскі, свята роднага, мілага куточка… Вялікай Лысіцы — 460 гадоў

Фота 2

Свята вёскі, свята роднага, мілага куточка… Вялікай Лысіцы — 460 гадоў

Фота 3

Гаспадаром зямлі і сялян быў князь Гагенлог, маёнтак якога знаходзіўся там, дзе цяпер Новая Лысіца. Яму таксама належалі землі з сялянамі ў вёсках Петка-вічы, Завітая і Студзёнкі. Ён кіраваў усім гэтым праз арандатараў. Так, арандатар-яўрэй Шмойла кіраваў Лысіцкай абшчынай, барон Каліноўскі — Студзёнкамі. Князь часам бываў шчодрым і ў выпадку крайняй патрэбы аказваў сваім сялянам дапамогу лесам і збожжам. У канцы ХІХ стагоддзя сваю зямлю і два вадзяныя млыны ён прадаў сялянам праз Сялянскі земскі банк у Вільні. Зямлю вакол маёнтка ў 1883 г. раскупілі сяляне вёскі Халаімаўшчына Стаўбцоўскай воласці Мінскай губерні.

З 1921 па 1939 год Лысіца як частка Гарадзейскай воласці Нясвіжскага павета ўваходзіла ў склад Польшчы, з 1939 па 1940 год — у склад Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці, была цэнтрам Лысіцкага сельсавета. У 1940 г. тут працавалі маслазавод, прыватны вадзяны млын, няпоўная сярэдняя школа, дзейнічала сельская хата-чытальня. У 1954 г. вёска ўвайшла ў склад Мінскай вобласці, у 1970-м перайшла ў Гара-дзейскі сельсавет.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны, у 1947 г., тут сталі арганізоўвацца калгасы. Іх было некалькі, калгас у вёсцы Вялікая Лысіца называўся “Бальшавік”. Ён быў арганізаваны ў 1949 г. У 1951 г. усе малыя гаспадаркі аб’ядналі-ся ў калгас імя Варашылава. З 1964 па 1969 г. ён называўся “Перамога”, а затым быў далучаны да саўгаса “Гарадзейскі”. Першымі старшынямі былі Іван Глоба, Юліян Абрамовіч, Юліян Мацавіла, Мудары Хайраў, затым — Міхаіл Нікіцін, Іван Рулёў, Хаім Кац, Аляксандр Губарэвіч. У 1998 г. кіраўніком мясцовай гаспадаркі стаў Мікалай Салавей, які, дарэчы, на свяце прымаў віншаванні з нагоды 20-годдзя свайго кіраўніцтва.

Свята вёскі, свята роднага, мілага куточка… Вялікай Лысіцы — 460 гадоў

Фота 4

Свята вёскі, свята роднага, мілага куточка… Вялікай Лысіцы — 460 гадоў

Фота 6

Пасля экскурсу ў гісторыю вёскі прайшла віктарына-конкурс “Знаўца вёскі”, у якой упэўнена перамог Леанід Бераг (фота 11).

Асаблівая ўвага была нададзена і больш сучаснай гісторыі вёскі — вядучыя свята, вучні Лысіцкага НПК д/с-СШ Юлія Жыбуль і Аляксандр Цыбулька ўзгадалі землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай і ў лакальных ваенных канфліктах. У іх гонар была аб’яўлена хвіліна маўчання. А воіны-інтэрнацыяналісты Міхаіл Жэрка і Вячаслаў Уткін атрымалі памятныя падарункі ад арганізатараў мерапрыемства.

Шмат увагі было нададзена героям мірнай працы сённяшніх дзён. У свой час Прэзідэнтам нашай краіны былі ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі” меха-нізатар Георгій Ліхута, жывёлаводы Жанэт Абрагімовіч і На-         талля Скакуноў-ская (фота 4). Разам з імі словы ўдзячнасці і памятныя падарункі прымалі ганаровыя і заслужаныя работнікі мясцовай гаспадаркі Ірына Гурын, Рыма Банецкая, Галіна Клімко, Іван Няверка, Слава Кобусь, Зінаіда Матусевіч, Сяргей Бука, Аляксандр Дорда, Ігар Мароз, Уладзімір Мароз, Тамара Кобусь, Дзмітрый Аляшкевіч, Франчэска Кобусь (на фота 8 — з падарункам ад старшыні Нясвіжскага райвыканкама Генадзя Салаўя).

Свята вёскі, свята роднага, мілага куточка… Вялікай Лысіцы — 460 гадоў

Фота 7

Свята вёскі, свята роднага, мілага куточка… Вялікай Лысіцы — 460 гадоў

Фота 8

Усім вядома — вёска жыве, пакуль у ёй нараджаюцца дзеці. І з гэтым у Вялікай Лысіцы ўсё добра — самых маленькіх жыхароў тут сёлета стала адразу два, бо ў сям’і Харытонавых нарадзіліся блізняты Дамір і Давід. Іх маме Юліі Віктараўне быў уручаны падарунак (фота 10).

Самым пажылым жыхаром вёскі з’яўляецца Валянціна Мацейка, якой сёлета споўнілася 94 гады. Зараз яна знаходзіца ў сваёй дачкі ў Мінску, але ёй таксама быў перададзены падарунак. Ад імя самых сталых жыхароў Вялікай Лысіцы да прысутных звярнулася Ганна Вялеська (фота 7).

— Я сапраўды адна са старажылаў нашай вёскі, — сказала Ганна Уладзіміраўна. — Я хаджу па яе вуліцах ужо 83 гады. Тут я нарадзілася, тут нарадзіліся мае мама, бабуля і дзядуля, а тата быў родам з вёскі Петкавічы. У хаце маіх бацькоў арганізоўваўся калгас “Бальшавік”, адным з першых брыгадзіраў паляводчай брыгады тады быў Аляксей Мароз.  І сёння ўзгадваецца цяжкае ваеннае дзяцінства, маладосць, суботнікі, маёўкі і дажынкі. Я ўсё жыццё прарабіла ў Лысіцкай школе і заўсёды вучыла дзяцей любіць сваю малую ра-дзіму, сваю вёску.

Ганна Уладзіміраўна таксама  пажадала свайму роднаму кутку расці і квітнець і выказала шчырую ўдзячнасць кіраўніцтву гаспадаркі за дапамогу ў арганізацыі свята.

Разам з выступоўцай пачэснае званне доўгажыхара раздзялілі Ганна Жэрка, якая сёлета адзначыла свой 80-гадовы юбілей, Ірына Гурын, што сустрэла 82-і дзень нараджэння, Лідзія Мацавіла, Яўгенія Жэрка і Марыя Алёшына, якім споўнілася па 83 гады, і 88-гадовая Марыя Дварэцкая. Усім ім былі падрыхтаваны падарункі.

Свята вёскі, свята роднага, мілага куточка… Вялікай Лысіцы — 460 гадоў

Фота 9

Свята вёскі, свята роднага, мілага куточка… Вялікай Лысіцы — 460 гадоў

Фота 10

Свята вёскі, свята роднага, мілага куточка… Вялікай Лысіцы — 460 гадоў

Фота 11

Увогуле, арганізатары свята пастараліся ахапіць усе ўзроставыя катэгорыі сваіх землякоў. Віншаванні са святам роднай вёскі прымалі будучыя школьнікі, якія сёлета пойдуць у першы клас, 15-, 20-, 25- 30-, 35-, 40-, 45-, 50-, 55-, 60-, 65-, 70- і 80-гадовыя юбіляры. Вядучыя мерапрыемства, а таксама загадчык Лысіцкага сель-скага клуба-бібліятэкі Вольга Пастуховіч і старшыня Гарадзейскага сельвыканкама Наталля Цвірко не шкадавалі добрых слоў не толькі для іх, але і для народных умельцаў, якія побач з клубам наладзілі яскравую выставу сваіх вырабаў: Алены Абрамовіч (на фота 9 — злева), Алены Лысенка, Таццяны Гурын (на фота 9 — у цэнтры), Людмілы Мароз, Алены Мокат (на фота 9 — справа), Сяргея Пастухо-віча (на фота 13 — яго работы па разьбе і роспісе па дрэве), а таксама для лепшых гаспадароў вёскі, чые сядзібы служаць прыкладам для іншых, — сем’яў Собалевых (на фота 12 — узнага-    роду атрымлівае Нэля Собалева), Аляшкевічаў, Буяновых (на фота 12 — Тамара Буянова ў цэнтры).

Свята вёскі, свята роднага, мілага куточка… Вялікай Лысіцы — 460 гадоў

Фота 12

Свята вёскі, свята роднага, мілага куточка… Вялікай Лысіцы — 460 гадоў

Фота 13

Выдатнае музычнае афармленне святочнага мерапрыемства зрабілі артысты Ланскага СДК (фота 6), песнямі якіх заслухваліся жыхары Вялікай Лысіцы, не шкадуючы апладысментаў.

Быў наладжаны і выязны гандаль, які карыстаўся асаблівым поспехам у дзятвы — хлопчыкі і дзяўчынкі маглі знайсці тут пачастункі і цацкі на ўсе густы.

У завяршэнне мерапрыемства яго вядучыя ад імя вяскоўцаў выказалі вялікую ўдзячнасць усім, хто сабраўся на свята, ушанаваўшы гэтым лысіцкую зямлю. Асобныя словы ўдзячнасці гучалі ў адрас кіраўніцтва ААТ “Гара-дзея” ў асобе яго дырэктара Мікалая Салаўя, якое аказала спонсарскую дапамогу, а таксама старшыні Гарадзейскага сельвыканкама Наталлі Цвірко і дырэктара раённага цэнтра культуры Ганны Віннічак — за арганізацыйную дапамогу ў правядзенні юбілейнага мерапрыемства.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Праздник еды, День молодежи, ралли-спринт. Куда сходить в эти выходные в Витебске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика