Наведайце выстаўку
06.08.2018
—
Новости Культуры
У раённым краязнаўчым музеі працягваецца работа выстаўкі карцін нашага земляка, знакамітага беларускага мастака У.Ц. Гардзеенкі.
Яна мае назву «Край майго дзяцінства» – гэта даніна памяці зямлі, на якой нарадзіўся мастак – вёсцы Клівы, дзе адкрыўся талент Уладзіміра Цітавіча, дзе дагэтуль жывуць яго родныя. У музеі прадстаўлены 28 карцін – гэта партрэты, нацюрморты, пейзажы.
Сярод наведвальнікаў – і розныя дэлегацыі, якія прыязджаюць у раён. Так, напрыклад, японцы, якія ўбачылі карціны, засталіся пад вялікім уражаннем, аб чым напісалі ў кнізе водгукаў.
Выстаўка пройдзе да 1 верасня, наведайце яе, акуніцеся ў свет прыгожага. Кошт білета для дарослага – 1,2 руб., для дзяцей – 60 кап.
Вольга БЕЛАШ.