VІ Міжнародны пленэр ганчароў-керамістаў, арганізаваны ўпраўленнем культуры Брэсцкага аблвыканкама пры падтрымцы аддзела культуры Столінскага райвыканкама, прайшоў на мінулым тыдні ў вёсцы Гарадная. Фіналам яго стаў фестываль-кірмаш і свята вескі.
З самай раніцы гасцей вёскі сустракала музыка, забавы як для дарослых, так і для дзяцей. На цэнтральнай плошчы Гарадной размясціліся гандлёвыя палаткі, у якіх можна было набыць гліняныя вырабы ганчароў-удзельнікаў свята. Дзеці з радасцю праводзілі час на батутах, каталіся на тэхніцы пагранатрада, лазілі па пажарных машынах ці аглядалі зброю. Увагу дарослых прыцягвала забава “Рыбалка рукамі”.
…Конная ўпрэжка з мясцовымі песнярамі і музыкантамі раз’язджала па плошчы. І вось нарэшце выходзяць галоўныя госці свята – удзельнкі пленэру ў суправаджэнні артыстаў, духавога аркестра Пінскага пагранатрада. Гучнымі аплдысментамі гледачы вітаюць пленарыстаў.
Текст и фото
Татьяна Сеген