Осиповичские артисты выступили на фестивале “Берагіня”
“Ён беражэ традыцыі дзядоў”
Нядаўна ў гарадскім пасёлку Акцябрскі, што на Гомельшчыне, адбыўся Х рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”, які ўзнік 20 гадоў таму. На ім у чарговы раз сваё творчае майстэрства дэманстравалі самадзейныя атрысты з Пратасевіч.
— Упершыню трапілі на фестываль 14 гадоў таму, — расказвае мастацкі кіраўнік фальклорнага калектыву “Сузор’е” мясцовага СДК Наталля Еўдакімовіч, якая даўно прапагандуе беларускую народную культуру і прыкладае шмат намаганняў, каб захаваць багатую і каларытную песенна-танцавальную спадчыну продкаў. — Паколькі мера-прыемства праводзіцца праз год, то сёлета выязджалі туды восьмы раз. Кожная паездка не падобна адна на адну. Арганізатары стараюцца прыўнесці штосьці новае, запрасіць як мага больш ціківых калектываў, прычым не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы. Вось і сёлета прыехалі гурты з расійскіх гарадоў Бранска і Цюмені, а таксама Латвіі, Даніі. Усяго прынялі ўдзел у розных фестывальных намінацыях амаль 50 творчых суполак — гэта звыш 800 удзельнікаў. Свае таленты паказвалі выканаўцы народных побытавых тан-цаў, музыкі, майстры разнастайных відаў рамёстваў, апавядальнікі прозы. Некаторыя прадставілі на суд журы і да-следчыя работы на краязнаўчыя тэмы, што тычаць фальклору. Дарэчы, у склад прафесійных экс-пертаў уваходзіла і наша зямлячка кандыдат мастацтвазнаўства, навуковы супрацоўнік Акадэміі навук краіны, якая даследуе пытанні беларускай этнамузыкалогіі, Настасся Даніловіч.
— Агучце, калі ласка, прозвішчы тых, хто абараняў гонар Магілёўшчыны на гэтым фэсце.
— Так сталася, што на працягу існавання фестывалю, выязджаючы ў Акцябрскі, спрабавалі сілы ў розных намінацыях, паколькі калектыў “Сузор’е ” практыкуе розныя віды песенна-танцавальнай творчасці. Затым спыніліся на народных танцах, цікавых па сваёй сюжэтнасці. Яны жывыя, маюць сваё музычнае суправаджэнне, рытмічны малюнак. Рухамі танца можна расказаць пра многае, у тым ліку і пра адносіны да прыроды, жыцця, працы. Тым больш што было ў каго павучыцца. Да народных танцаў і песень у нашай сям’і адносіліся з павагай здаўна, умелі добра спяваць і танчыць. Так што ўсе гэта багацце перанялі ад продкаў, затым сталі прапагандаваць у створаным калектыве. З дзяцінства фальклорным мастацтвам зацікавілася і я. Ды так, што яно стало асновай прафесіі. Паколькі ў сям’і ўсе жывуць творчасцю, то адпаведна муж і трое нашых дзяцей таксама далучыліся да гэтай культуры. Так што, акрамя мяне і мамы, у скла-дзе фальклорнага танцавальнага гурта, які прымаў удзел у сёлетнім фестывалі, муж Аляксандр, старэйшы сын Ілля і малодшы — Ула-дзіслаў. Цікавяцца такой творчасцю і вучні дзіцячай школы мастацтваў, дзе я працую настаўніцай. Адна з іх — Васіліна Еўдакімовіч. Склалася дзве танцавальныя пары: зяць разам з цешчай выступалі ў дарослай групе, Уладзіслаў і Васіліна — у падлеткавай, саліравалі Ілля, Уладзіслаў і Аляксандр. Усе настолькі зрасліся з фестывалем, што матуля спецыяльна напісала верш, у якім ёсць такія шчырыя словы: “Наш фестываль завецца “Берагіня”. Ён беражэ традыцыі дзядоў. І нездарма ён носіць гэта імя. Няхай жыве, квітнее шмат гадоў!”.
— Якія танцы прадставілі на суд гледачоў?
— Гэта добра вядомыя сярод аматараў танцавальнай спадчыны беларусаў “Мікіта”, “Жабка” і “Чобаты”. Кожны з адпаведнай экспрэсіяй і шэрагам рухаў, якія адточваліся-шліфаваліся не адзін год. Таму нясорамна было з імі выйсці на сцэну і паспаборнічаць з іншымі танцавальнымі калектывамі, якіх было не адзін дзясятак, паказаўшы сапраўднае майстэрства. Канкурэнцыя насамрэч была вялікая. Аднак у некаторых намінацыях нам удалося дайсці да фіналу. Самае прыемнае, што Аляксандр атрымаў Дыплом лаўрэата ІІ ступені, мама — Дыплом пераможцы конкурсу вершаў “Я слаўлю цябе, «Берагіня”, Уладзіслаў трапіў у шасцёрку мацнейшых салістаў-танцораў краіны — гэта высокі вынік. Дадам, што вяртаемся адтуль заўсёды з дастойнымі ўзнагародамі.
— Што для Вас значыць гэты фестываль? Чаму не здраджваеце “Берагіні”?
— За гады ўдзелу стаў для нас сапраўдным вялікім сямейным святам, куды з’яз-джаюцца даўнія сябры, знаёмыя, калегі. Прыемна, што ўзровень мерапрыемства з кожным разам узрастае, развіваюцца і ўзбагачаюцца крэатыўнымі ідэямі і аматарскія калектывы, якія адраджаюць і захоўваюць песенна-танцавальныя традыцыі продкаў. Плюс да фестывалю пастаянна далучаюцца новыя творчыя гурты, так што цяперашні маштаб падзеі значна адрозніваецца ад папярэдніх. Наогул жа жыццё на фестывалі насычанае, багатае на цікавыя сустрэчы і па-сапраўднаму цёплае, бо нават дождж, які сёлета суправаджаў амаль усе заплаваныя мерапрыемствы, не стаў перашкодай як для ўдзельнікаў творчых батлаў, так і для жыхароў Акцябрскага. Акрамя гэтага, заўсёды прыемна мець такую магчымасць, што дазваляе выявіць сваё, паказаць адно аднаму, чым багаты родны край.