8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Источник материала:  

8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
8 ліпеня адзначаецца Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аб гэтай падзеі будзе сведчыць памятная дошка, якую ўмацавалі на памяшканні Дома культуры.

Хвілінай маўчання ўспомнілі герояў вайны на святочным мітынгу, які адбыўся каля помніка загінуўшым салдатам. Памяць аб іх подзвігу не павінна згасаць з гадамі.  Аб гэтым гаварыў старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Вячаслаў Васільевіч Стаднік. Слова таксама было дадзена пачэснаму госцю – Герою Расіі Аляксандру Васільевічу Дарковічу, які спецыяльна прыехаў прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню вызвалення сваёй малой радзімы.

8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Павіншаваць гарадчукоў са святам прыехалі госці з горада-пабраціма – пасялення Марушкінскае горада Масква. Спецыяльную тэхніку прывезлі два ваенна-патрыятычныя клубы рэканструктараў “Дывізіён” і “Патрыёт”. Салдаты-рэканструктары  на ваеннай тэхніцы са сцягамі праехалі па вуліцах горада. Рэтра-аўтамабілі хутка сталі дэкарацыямі для эфектных фотаздымкаў.

Прыемнымі сталі словы жыхаркі Давыд-Гарадка Ірыны Чурыла, якая спецыяльна падышла і падзякавала за такі   сюрпрыз:

– Гэта вельмі важна – захаванне памяці. Мы, старэйшае пакаленне, добра памятаем пра подзвіг нашага народа. Для нас усё вядома, бо нашы дзяды нам з першых вуснаў расказвалі пра тыя страшныя гады ваеннага ліхалецця. Мы ганарыліся імі, разглядалі медалі. А зараз моладзь наўрад ці ведае, што такое салдацкія абмоткі, у якіх я пабачыла аднаго з салдатаў-рэканструктараў.

Мы заўсёды будзем адным народам з адной гісторыяй. Таму дзякуй вам, што прыехалі ў наш невялічкі гарадок і разнастаілі свята.

Пасля ваенная тэхніка перамясцілася ў гарадскі сквер. Прывезлі госці і сваю палявую кухню, дзе гатаваліся грэчневая каша і духмяная гарбата.

8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

А на сцэне выступілі эстрадная студыя Давыд-Гарадоцкага дома культуры “Каліна”, Ніна Комік, Ніна Марчук, Алена Жыліне, Данііл Жыліус, Валянціна Пашкевіч, Аляксандра Семянюк.

Вучні сярэдняй  школы № 1 прайшлі па парку ў Бяссмяротным палку.

Было відаць, што гасцям вельмі спадабалася і нават пасля мерапрымства яны не хацелі пакідаць сквер.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
8 ліпеня адзначылi Дзень вызвалення  Давыд-Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

←Эдуард Ханок выиграл суд у ОНТ и теперь собирается подавать иск к Ядвиге Поплавской

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика