Падведзены вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў Брэстчыны.
Пераможцай у намінацыі “Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны” прызнана адказны сакратар раённай газеты “Навіны Палесся” Гашчук Галіна Васільеўна і ўзнагароджана дыпломам Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.