Х Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ» 20-24 чэрвеня
25.06.2018
—
Новости Культуры
22.05.2018 У гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці з 20 па 24 чэрвеня ў дзесяты раз пройдзеРэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ». Прагрмама фестывалюапублікавана на сайце адзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Акцябрскага райвыканкама. Інтэрнэт-партал Жывая спадчына Беларусі супольна з аўтарам і кіраўніком праекта «БЕРАГІНЯ» Міколам Козенкам прапануе пазнаёміцца з удзельнікамі фестывалю 2018 году, сярод якіх знакамітыя аўтэнтычныя гурты, самыя яркія дзіцячыя і маладзёжныя гурты-пераемнікі традыцыйнай культуры, адметныя беларускія і замежныя фальклорныя калектывы. Артыкулы пра ўдзельнікаў фестывалю будуць выходзіць штотыдзень у раздзеле «Навіны», а спасылкі з’явяцца, як у гэтым артыкуле, так і на старонцыhttps://www.facebook.com/livingheritage.belarus/:Чакаем сустрэчу з аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі на «БЕРАГІНІ»! (наступныя спасылкі будуць дададзены па меры выхаду публікацый) Гісторыя і дасягненні фестывальнага фальклорнага руху «БЕРАГІНЯ» адлюстраваны не толькі ў шматлікіх маляўнічых фотарэпартажах і публікацыях ў СМІ, але і навукова-папулярных выданнях, рэзалюцыях іметадычных рэкамендацыях, водгуках экспертаў. З матэрыяламі можна пазнаёміцца на сайце Жывая спадчына Беларусі ў раздзеле «Публікацыі»На думку экспертаў, беларускі фестываль «Берагіня» можа прэтэндаваць на ўключэнне ў сусветы рэестр лепшых практык аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, які складае ЮНЕСКА |