Выязная выстава «Горад, якога мы не бачылі» будзе прадстаўлена ў гарадскім парку Смаргоні
Першамайская дэманстрацыя, пачатак 50-х.
У кожнага населенага пункта ёсць адметныя памятныя даты. Ёсць яны і ў Смаргоні. Роднаму гораду сёлета спаўняецца 515 гадоў. Шмат прыйшлося ўбачыць ды перажыць яму за доўгія гады. Сёння ён прыгожы і квітнеючы горад.
Але, напэўна, не ўсе памятаюць, якой была Смаргонь у мінулым. Як выглядала плошча Леніна? Дзе праходзілі вядомыя Смаргонскія кірмашы з мядзведжымі прадстаўленнямі і продажам абваранкаў? А якімі былі вуліцы Гарбарная, Зарэчная, Мядзвецкая, Дворная? Даведаецеся аб гэтым, звярнуўшыся да навуковага супрацоўніка музея і падрабязна разледзеўшы Смаргонь на цікавых фотаздымках выязной выставы, якая будзе прадстаўлена ў гарадскім парку.
Смаргонь у 30-я гады мінулага стагоддзя.
Праваслаўны храм у Смаргоні (здымак напярэдадні Першай сусветнай вайны).
Вольга САМАРКІНА, навуковы супрацоўнік.