22 чэрвеня Нясвіж ізноў стане пляцоўкай для правядзення маштабнага мастацкага фэсту “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”.
Ён пачнецца з музычнай праграмы “Беларускі рамантызм”, якая адбудзецца ў касцёле Божага Цела ў 16.00 для ўсіх жадаючых.
Вечарам гэтага дня, у 20.30, ва ўнутраным двары замка Радзівілаў пройдзе вечар класічнага балета, дзе ўвазе гледачоў будзе прадстаўлены аднаакт-ны балет “Санеты”, а таксама сцэны з балетаў “Лебядзінае возера” і “Карсар”.
Ажно тры музычныя імпрэзы будуць чакаць аматараў класічнай музыкі ў суботу, 23 чэрвеня: канцэрт “Чатыры стагоддзі беларускай вакальнай музыкі” і вечар рамансаў Сяргея Рахманінава, якія будуць пачынацца ў Тэатральнай зале замка адпаведна ў 13.00 і 16.00, а таксама славутая опера “Травіата”. Яна адбудзецца ва ўнутраным двары замка вечарам гэтага дня, у 20.00.
24 чэрвеня пляцоўкай для музычнага фэсту ізноў стане Тэатральная зала замка, дзе ў 13.00 пройдзе канцэрт у выкананні вядучых салістаў оперы і струннага квінтэта “Серэнада” пад назвай “Мілонга з “Серэнадай”.
Завершацца “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў” гала-канцэртам зорак Вялікага тэатра Беларусі ў 18.00.
“НН”.